Лапо Анатоль Пятровіч
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёўскай вобласці. 

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя К. Я. Варашылава і ў 2001 г. - Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі. 

У перыяд з 1981 па 1992 гг. праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта - начальніка штаба пагранкамендатуры. 

У перыяд з 1992 па 2008 год праходзіў службу на розных пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе.

З 2004 па 2008 гг. кіраваў Смаргонскім пагранічным атрадам, які дамогся ганаровага звання «Перадавая частка органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Са жніўня 2008 года па снежань 2016 года - намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2016 г. № 505 прызначаны на пасаду Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх медаль «За баявыя заслугі» і ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені. 

Намеснікі Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Буткевіч Ігар Яўгенавіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Подлiнеў Раман Леанідавіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Печань Ігар Мікалаевіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Новiкаў Сяргей Ігнатавіч