З 1 сакавіка 2018 года атрымаць пропуск у пагранічную зону і паласу можна з дапамогай паслугі электроннай падачы заяў.
Да адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы электронную сістэму адносяцца:
Электронная падача заяў ажыццяўляецца з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (далей - ААІС).
Для падачы электроннай заявы неабходна зарэгістравацца на Адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by). Пералік паслуг у адпаведнасці з правамі карыстальніка адлюструецца ў яго асабістым кабінеце. Пасля выбару паслугі неабходна накіраваць анкету, запоўніўшы ўсе неабходныя палі. Паведамленне аб прыняцці заявы і анкеты ў працу, будуць перададзены карыстальніку на паказаную скрынку электроннай пошты, а таксама адлюстраваны ў асабістым кабінеце карыстальніка партала ААІС у раздзеле «Бягучыя паслугі».
Пры заказе электроннай паслугі, якая аказваецца на платнай аснове, у асабістым кабінеце карыстальніка фармуецца код з 30-ці сімвалаў - нумар заказу. Гэты нумар неабходны для аплаты паслугі, праз сістэму «Разлік» (АРІП).
Аплаціць паслугу можна праз мабільны або інтэрнэт-банкінг, банкаматы, інфакіёскі або касы банкаў, з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак.
Для здзяйснення плацяжу ў сістэме «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць: іншыя рэспубліканскія паслугі / Дзяржпагранкамітэт / выбраць аплачваемую паслугу. Затым увесці рэгістрацыйны нумар заявы, які прысвоены ААІС, прозвішча, імя, імя па бацьку.
Аплата ажыццяўляецца толькі пасля прыняцця станоўчага рашэння, якое будзе накіравана карыстальніку на паказаную ім скрынку электроннай пошты, а таксама адлюстравана ў асабістым кабінеце карыстальніка партала ААІС у раздзеле «Бягучыя паслугі».
Для атрымання пропуску неабходна прыбыць у падраздзяленне тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы, на наведванне ўчастка адказнасці якога пададзена заява.
Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу (дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за граніцу), квітанцыю, якая пацвярджае плату дзяржаўнай пошліны, калі паслуга аказваецца на платнай аснове.