Рэспубліка Беларусь мае агульныя граніцы:
- на поўдні - з Украінай
- на захадзе - з Польшчай
- на поўначы - з Літвой і Латвіяй
- на ўсходзе - з Расіяй
Працягласць граніцы складае:
- з Украінай – 1084 кіламетры
- з Рэспублікай Польшча – 398 кіламетраў
- з Літоўскай Рэспублікай – 679 кіламетраў
- з Латвійскай Рэспублікай – 173 кіламетры
- з Расійскай Федэрацыяй – 1283 кіламетры
Агульная працягласць Дзяржаўнай гранiцы складае 3617 кіламетраў, у тым ліку з Еўрасаюзам – 1250 кіламетраў. Ахоўны ўчастак гранiцы – 2314 кіламетры.