Правілы наведвання пагранічнай паласы для юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь

Правілы наведвання пагранічнай паласы для юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь

Юрыдычныя асобы маюць права на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе з дазволу начальніка альбо першага намесніка начальніка адпаведнага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы.

З мэтай атрымання дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе зацiкаўленая юрыдычная асоба накiроўвае ў адпаведны тэрытарыяльны орган пагранічнай службы хадайніцтва (скачать) з указаннем месца пагранічнай паласы, дзе плануецца ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi, часу (перыяду) такой дзейнасці. Да хадайніцтва прыкладаецца спіс работнікаў (скачать), якія накіроўваюцца для вытворчасці работ у пагранічнай паласе.

Дазвол на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе (скачать) выдаецца начальнікам альбо першым намеснікам начальніка адпаведнага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы.

Уезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ажыццяўляюцца на падставе дакументаў, якія сведчаць асобу, і пропускаў, якія выдаюцца тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

  • У горадзе Мінску: 

    Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь 

    220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 24 

    8-017-329-18-70 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    8-017-365-26-12 (гарачая лінія)

    У Віцебскай вобласці:

    Полацкі пагранічны атрад 

    211654, н.п. Фарынава, в / ч 2034 Полацкі раён Віцебская вобласць

    8-0214-42-21-72 - аператыўны дзяжурны

    8-0214-45-20-88 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Опса» 

    211998 аг. Опса, вул. Юбілейная, д.2 

    8-0215-33-51-20 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 533 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)  

     У Гродзенскай вобласці:

    Смаргонская пагранічная група 

    231000, г. Смаргонь, в / ч 2044 

    8-01592-9-33-01 - аператыўны дзяжурны 

    8-01592-3-58-87 - камутатар, дадатковы 113 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Паставы» 

    211873, г. Паставы, вул. Станкевіча, д.1 

    8-0215-54-70-00 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 432 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Гудагай»

    231200, ст. Гудагай, зав. Зялёны 

    8-01591-38-505 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 504 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    Лідскі пагранічны атрад 

    231300, г. Ліда, вул. Крупскай, д. 50 

    8-0154-55-10-20 - аператыўны дзяжурны 

    8-0154-55-10-16 - камутатар, дадатковы 226 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Воранава» 

    231370, г.п. Воранава, зав. Камунальны, д. 1 

    8-01594-25-103 - аператыўны дзяжурны 

    8-01594-25-102 - камутатар, дадатковы 430 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    Гродзенская пагранічная група

    230025, г. Гродна, вул. Белуша, д. 1 

    8-0152-75-84-66 - аператыўны дзяжурны 

    8-0152-75-49-73 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Парэчча» 

    231742, в. Лосева, вул. Ажакі, д.31 

    8-0152-99-39-98 - аператыўны дзяжурны   

    У Брэсцкай вобласці:

    Брэсцкая пагранічная група 

    224018, г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, д. 90 

    8-0162-21-08-04 - аператыўны дзяжурны 

    8-0162-52-54-78 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел пагранічнай службы «Маларыта»

    225903, г. Маларыта, вул. Кобрынская, д.9

    8-0165-12-11-04 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 520 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    Пінскі пагранічны атрад 

    225710, г. Пінск, вул. Канарэева, д. 1 

    8-0165-35-84-14 - аператыўны дзяжурны 

    8-0165-35-17-77- камутатар, дадатковы 128 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    У Гомельскай вобласці

    Мазырскі пагранічны атрад 

    247660, н.п. Прудок, в / ч 1257 

    8-0236-34-17-60 - аператыўны дзяжурны 

    8-0236-34-17-60 - камутатар, дадатковы 200,126 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    Гомельская пагранічная група:

    246020, г. Гомель, вул. Барысенка, д. 20 

    8-0232-43-42-64 - аператыўны дзяжурны 

    8-0232-43-47-95 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)

    аддзел берагавой аховы «Лоеў» 

    247095, г.п. Лоеў, вул. Пралетарская, д.51 

    8-0234-74-15-69 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 513 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону).

    пагранічны пост «Камарын» 8-023-449-80-80 - аператыўны дзяжурны, (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону).

Выдача работнікам юрыдычнай асобы пропускаў ажыццяўляецца згодна з прыкладзеным да хадайніцтва спісу работнікаў, якія накіроўваюцца для вытворчасці работ у пагранічнай паласе.

Тэрмін дзеяння пропуску - да двух гадоў.

Тэрмін выдачы пропуску для юрыдычных асоб - да аднаго месяца.

Юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць у пагранічнай паласе гаспадарчую і іншую дзейнасць, абсталююць і ўтрымліваюць па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы неабходныя ім дарогі і сцежкі.

Юрыдычныя і фізічныя асобы загадзя вусна інфармуюць бліжэйшы тэрытарыяльны орган пагранічнай службы або яго падраздзяленне пра месца, часу і характар работ, якія намячаюцца імі ў пагранічнай паласе. Кіраўнікі юрыдычных асоб забяспечваюць выкананне работнікамі ўстаноўленага пагранічнага рэжыму і рэжыму Дзяржаўнай граніцы.

Юрыдычныя асобы ажыццяўляюць выпас жывёлы ў пагранічнай паласе ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах пры спрыяльнай эпізаатычнай абстаноўцы, пры гэтым яны агароджваюць тэрыторыі пашы, якія выкарыстоўваюцца, і прымаюць іншыя меры, якія выключаюць выхад жывёл за межы пашы.

У мэтах аховы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пагрозы распаўсюджвання небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл у межах пагранічнай паласы ўздоўж Дзяржаўнай граніцы ўсталёўваецца прафілактычная паласа шырынёй 100 метраў, забароненая для пашы і ўтрымання жывёлы.