Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь:
юрыдычным асобам*;
фізічным асобам**;
юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак*;
Выдача пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь | ||
Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры |
Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры* | Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры |
юрыдычным асобам | ||
заява па ўстаноўленай форме; копія старонкі дакумента, якi сведчыць асобу і пацвярджае дадзеныя аб асобе, на якую афармляецца пропуск; |
за аднакратны ўезд - 5 базавых велічынь; на 1 месяц - 15 базавых велічынь; на 3 месяцы - 25 базавых велічынь; на 6 месяцаў - 50 базавых велічынь; на 1 год - 100 базавых велічынь |
15 дзён |
юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак | ||
копія спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне аўтамабільнага транспарту, складнікамі працы і паслугамі якой з'яўляюцца міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, завераная подпісам і пячаткай заяўніка;
копіі дагавораў (кантрактаў), завераныя подпісам і пячаткай заяўніка; копія дакумента аб рэгістрацыі грузавога транспартнага сродку (пры наяўнасці копіі дагавора арэнды грузавога транспартнага сродку або дагавора фінансавай арэнды (лізінгу), завераная подпісам і пячаткай заяўніка;
копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, завераная подпісам і пячаткай заяўніка**
|
на 1 месяц - 25 базавых велічынь; на 6 месяцаў - 100 базавых велічынь; на 1 год - 150 базавых велічынь. |
15 дзён |
фізічным асобам | ||
пашпарт (копія пашпарта) або дакумент для выезду за граніцу; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы |
за аднакратны ўезд - 5 базавых велічынь; на 1 месяц - 15 базавых велічынь; на 3 месяцы - 25 базавых велічынь; на 6 месяцаў - 50 базавых велічынь; на 1 год - 100 базавых велічынь |
5 рабочых дзён |
Дзяржаўная пошліна выплачваецца за выдачу пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь пасля прыняцця Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь рашэння аб выдачы пропуску (падпункт 1.151 пункта 1 артыкула 251 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь*;
Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
заява па ўстаноўленай форме; | 1 месяц з дня звароту | бясплатна | безтэрмінова |
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу пропускаў на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь**.
Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры | Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
дакумент для выезду за граніцу; дакументы, якія пацвярджаюць мэту ўезду (запрашэнне, выклік на вучобу і іншыя) |
5 рабочых дзён з дня падачы заявы |
да 2 гадоў |
Дзяржпошліны за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца органамі пагранічнай службы, а таксама штрафы за ўчыненне правапарушэнняў зараз магчыма аплаціць з дапамогай падсістэмы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы "Разлік" (АРІП).
Выкарыстоўваючы мабільны або інтэрнэт-банкінг, банкаматы, інфакіёскі або традыцыйна касы банкаў можна правесці працэдуру з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошаў і банкаўскіх плацежных картак.
Далей увесцірэгістрацыйны нумар заяўкі, які выдаў Вам рэгістратар або сфармаваў ААІС ("Адно акно")/ для фізічных асоб Прозвішча Імя Імя па бацьку, для юрыдычных асоб - УНП.
ўвесці Прозвішча Імя Імя па бацьку / Суму плацяжу / Праверыць карэктнасць інфармацыі / Здзейсніць плацёж.
*Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 "Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў” (гл. 19).
**Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян” (гл. 14).