Адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар

Адказы на звароты грамадзян, якія тычацца адмены пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2020 г. № 705 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624»

У Дзяржаўны пагранічны камітэт паступаюць звароты грамадзян з просьбай аб адмене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2020 г. № 705 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 208 і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624".

Гэтай пастановай усталёўваецца шэраг абмежавальных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавiрусам COVID-19. Таксама названым дакументам з 21 снежня 2020 г. часова абмяжоўваецца права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь праз наземныя пункты пропуску.

Па меркаванню заяўнікоў, дадзенае абмежаванне з'яўляецца незаконным, таму што парушае канстытуцыйнае права грамадзян пакідаць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і бесперашкодна вяртацца назад.

Дзяржаўны пагранiчны камітэт інфармуе, што сапраўды, у адпаведнасці з артыкулам 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.

Разам з тым, у адпаведнасці з артыкулам 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дапускаецца абмежаванне правоў і свабод асобы ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, здароўя насельніцтва ў выпадках, прадугледжаных законам.

У адпаведнасцi з часткай пятай артыкула 25Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 419-З "Аб дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь" у інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь перасячэнне дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь можа быць часова абмежаванае па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, рашэнне аб часовым абмежаванні права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь прынята ўрадам Рэспублікі Беларусь у межах прадастаўленых яму паўнамоцтваў і не супярэчыць заканадаўству.

Дзяржаўны пагранiчны камітэт у адпаведнасці з ускладзенымі на яго заканадаўствам задачамі забяспечвае выкананне дадзенага рашэння.

Дадаткова тлумачым, што правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, у тым ліку пытанні, звязаныя з увядзеннем, карэкціроўкай альбо адменай абмежавальных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства аховы здароўя.

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

генерал-маёр Моластаў Канстанцін Генадзьевіч