Графікі чэргаў

Дзяржаўны пагранічны камітэт запускае раздзел афіцыйнага інтэрнэт-партала, які дазволіць асобам, якія выязджаюць з Беларусі, спланаваць паездку за граніцу, мінімізаваць страту свайго часу ў чарзе перад уездам у пункт пропуску. 

Раздзел інтэрнэт-партала прадстаўлены ў выглядзе графікаў, якія адлюстроўваюць аналітычную інфармацыю аб чэргах легкавых і грузавых транспартных сродкаў перад пунктам пропуску на выезд з краіны. 

Наведвальнікі рэсурса змогуць азнаёміцца ​​не толькі з бягучым станам чаргі на граніцы, але і з дадзенымі як пра штодзённую сярэднюю велічыню чаргі грузавых і легкавых аўтамабіляў, так і з інфармацыяй пра пагадзінныя змены сярэдняй чаргі аўтамабіляў, якія выязджаюць з Беларусі. 

Гэтая інфармацыя з'яўляецца ўсярэдненым вынікам аналізу дадзеных аб чэргах за апошнія 4 тыдні і штодня аўтаматычна разлічваецца і змяняецца ў адпаведнасці з абставінамі. 

Графікі наглядна адлюстроўваюць сітуацыю перад пунктам пропуску на аснове рэальных дадзеных, што дазваляе наведвальнікам інтэрнет-партала падабраць найбольш спрыяльныя дзень тыдня і час сутак для паездкі.  

Раздзел будзе карысны як грузаперавозчыкам і лагістам, якія плануюць адпраўленне грузу за грaнiцу Беларусі  праз міжнародныя пункты пропуску, так і грамадзянам, якія вандруюць на асабістым транспарце. 

Акрамя таго магчымасць убачыць абстаноўку з камер відэаназірання перад аўтадарожнымі пунктамі пропуску ў рэжыме анлайн з перыядычнасцю абнаўлення 3-5 хвілін прадстаўлена ў раздзеле, у якім публікуюцца кругласутачна кожную цотую гадзіну бягучыя звесткі аб чэргах перад пунктамі пропуску ў таблічным выглядзе.