Лапо Анатоль Пятровіч
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. 

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя К. Я. Варашылава і ў 2001 г. - Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі. 

У перыяд з 1981 па 1992 гг. праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта - начальніка штаба пагранкамендатуры. 

У перыяд з 1992 па 2008 год праходзіў службу на розных пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе.

З 2004 па 2008 гг. кіраваў Смаргонскім пагранічным атрадам, які дамогся ганаровага звання «Перадавая частка органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Са жніўня 2008 года па снежань 2016 года - намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2016 г. № 505 прызначаны на пасаду Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, у ліку якіх медаль «За баявыя заслугі» і ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені. 

Выхоўвае дзвюх дачок.