Печань Ігар Мікалаевіч

Печань Ігар Мікалаевіч
Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр
Нарадзіўся 1 мая 1965 года ў горадзе Смаленску РСФСР.

У 1986 г. скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1995 г. - ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага, у 2009 г. - ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Службу праходзіў у Групе Савецкіх Войскаў у Германіі, Забайкальскай ваеннай акрузе, Узброеных Сілах РБ. Перад прызначэннем на сапраўдную пасаду службу праходзіў на пасадзе намесніка начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл па вучэбнай і навуковай працы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2012 года № 387 прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння.

Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.