Новiкаў Сяргей Ігнатавіч
Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1989 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае вучылішча чыгуначных войскаў і ваенных паведамленняў імя М.В. Фрунзе, у 2002 годзе - Ваенную акадэмію тылу і транспарту Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём), у 2010 годзе - факультэт Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне».

Ваенную службу пачаў у 1989 годзе камандзірам узвода роты механізацыі асобнага чыгуначнага батальёна механізацыі чыгуначнай брыгады чыгуначнага корпуса.

З 1990 года па 2006 год праходзіў ваенную службу ў чыгуначных войсках на розных камандных пасадах: ад камандзіра роты да начальніка штаба - першага намесніка камандзіра чыгуначнай брыгады.
З 2006 года па 2012 год - у Дэпартаменце транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь: ад старшага інжынера аддзела да першага намесніка начальніка Дэпартамента. З 2012 года праходзіў службу на пасадзе начальніка Дэпартамента.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лiпеня 2017 г. № 260 прызначаны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені, медалямі "За бездакорную службу" I, II, III ступені.

Жанаты, выхоўвае сына і дачку.