Буткевіч Ігар Яўгенавіч

Буткевіч Ігар Яўгенавіч
Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў д. Ракаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 

У 1990 годзе скончыў з адзнакай Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча і ў 2001 годзе - камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

1990 - 1994 гг. - праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у Ваенна-касмічных сілах на касмадроме "Байканур". 

У перыяд з 1994 па 1999 гг. праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе на розных пасадах: ад камандзіра каменданцкага ўзвода, камандзіра каменданцкай роты, да начальніка агнявой падрыхтоўкі.

2001 - 2002 гг. - старшы афіцэр у Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў. 

2002 - 2007 гг. - праходзіў службу ў Полацкім пагранічным атрадзе на пасадах: намесніка начальніка штаба, першага намесніка начальніка пагранічнага атрада - начальніка штаба. 

2007 - 2009 гг. - начальнік Пінскага пагранічнага атрада.

З 2009 па 2013 г. кіраваў Гродзенскай пагранічнай групай, якая па выніках 2011, 2012 і 2013 гадоў лічылася лепшым злучэннем у органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. 

У 2010 - 2014 гг з'яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 г. № 173 прызначаны на пасаду першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. 

У 2014 годзе прысвоена класная кваліфікацыя "майстар".

У 2015 годзе скончыў з адзнакай установу адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", факультэт Генеральнага Штаба Узброеных Сіл па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне".

З мая 2014 гг. - першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені, медалямі "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы", "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені і Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Мае ганаровае званне "Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь". 

Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.