Спрошчаны рух на прыгранічных тэрыторыях Беларусі і Латвіі

  • У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай прыгранічнымі тэрыторыямі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія прылягаюць да беларуска-латвійскай граніцы і знаходзяцца не далей 30 км ад яе. Калі частка такой тэрыторыі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад граніцы, то такая тэрыторыя таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі.

    Да прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем адносяцца:

    • Бігосаўскі, Чапаеўскі, Сар'янскі, Асвейскі, Кахановіцкі, Бялькоўшчынскі сельсаветы Верхнядзвінскага раёна, горад - Верхнядзвінск.
    • Павяцкі, Пераброцкі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі, Туркаўскі сельсаветы Міёрскага раёна, горад - Міёры.
    • Друеўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Опсаўскі, Далёкаўскі, Ахрэмаўскі, Мяжанскі, Цяцеркаўскі, Відзаўскі сельсаветы Браслаўскага раёна, горад - Браслаў, пасёлак - Відзы.

    Дакументы, неабходныя для перасячэння граніцы

    Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы і знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі Латвіі абавязаны мець:

    • дазвол;
    • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або дыпламатычны пашпарт, службовы пашпарт або нацыянальнае пасведчанне асобы марака;
    • дагавор медыцынскага страхавання.

    Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі пры прад'яўленні сапраўдных праязных дакументаў з дазволамі на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне перасякаюць дзяржаўную граніцу ў пунктах пропуску, адкрытых для міжнароднага і двухбаковага паведамлення, без віз.

    Жыхарам прыгранічных тэрыторый Беларусі для знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе) не патрабуецца афармленне пропуску на права знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе).

    Як атрымаць дазвол?

    Для атрымання дазволу неабходна:

    • падаць заяву ў сельсавет альбо пасялковы, або гарадскі Савет аб уключэнні іх у спісы жыхароў прыгранічных тэрыторый (штогод да 1 лютага перадаюцца органам выдачы дазволаў).
      У заяве пазначыць:
      • імя, прозвішча;
      • дата і месца нараджэння;
      • ідэнтыфікацыйны нумар асобы або персанальны код;
      • від, серыя і нумар сапраўднага праязнога дакумента; орган, дата выдачы;
      • месца жыхарства і перыяд часу, на працягу якога асоба законна пражывае на прыгранічнай тэрыторыі;
      • мэта паездкі;
      • месца знаходжання на прыгранічнай тэрыторыі дзяржавы другога боку.

      Падпісаны кіраўніком сельскага, пасялковага або гарадскога Савета дэпутатаў і змацаваны гербавай пячаткай спіс, а таксама яго электронная копія накіроўваюцца ў Верхнядзвінскі, Міёрскі і Браслаўскі райвыканкамы па тэрытарыяльнай прыналежнасці.

      Спісы, якія паступілі ў райвыканкамы, а таксама іх электронныя копіі накіроўваюцца ў Віцебскі аблвыканкам, які перадае іх у Консульства Латвійскай Рэспублікі ў г. Віцебску для ўзгаднення з кампетэнтнымі органамі Латвійскай Рэспублікі.

    • падаць дакументы для афармлення дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне ў Консульства Латвійскай Рэспублікі ў г. Віцебску.
      Адрас: вул. Б. Хмяльніцкага, 27а, Віцебск, 210015, тэл. (+ 375 212) 426-518. Факс: (375 212) 426-517 email: lrkv@mfa.gov.lv.

    Пры падачы дакументаў для афармлення дазволу на прыгранічнае перамяшчэнне пры сабе неабходна мець:

    • заяву на бланку;
    • дакумент для выезду за граніцу;
    • дакументы, якія пацвярджаюць пастаяннае пражыванне на прыгранічнай тэрыторыі на працягу года;
    • дакументы, якія пацвярджаюць права на атрыманне дазволу;
    • медыцынскую страхоўку, аформленую ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнароднымі дамовамі;
    • дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць абгрунтаваных прычын для шматразовага ўезду, выезду і знаходжання замежніка на прыгранічнай тэрыторыі. Да гэтых дакументаў адносяцца:
      • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на нерухомую маёмасць, выпіска з рэгістрацыйнай кнігі ў дачыненні да нерухомай маёмасці, рэгістрацыйнае пасведчанне аб праве ўласнасці на нерухомую маёмасць;
      • даведка аб месцы жыхарства сваяка і, пры неабходнасці, дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва;
      • даведка аб месцы пахавання сваякоў і, пры неабходнасці, дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва;
      • дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, які заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, і іншыя дакументы;
      • запрашэнне дзяржаўных органаў, якія арганізуюць культурныя мерапрыемствы, звязаныя з мясцовымі традыцыямі;
      • адпаведны доўгатэрміновы (не менш чым на 1 год) кантракт (дагавор, пагадненне), які пацвярджае факт устанаўлення ўстойлівых партнёрскіх сувязяў замежніка з установай або арганізацыямі культуры, адукацыі, навукі, спорту альбо гуманітарнай арганізацыяй на прыгранічнай тэрыторыі. Кантракт (дагавор, пагадненне) павінен быць падпісаны службовымі асобамі і змацаваны пячаткамі дагаворных бакоў, утрымліваць запіс аб неабходнасці перыядычных паездак замежніка, звязаных з рэалізацыяй палажэнняў кантракта (дагавора, пагаднення), на прыгранічную тэрыторыю, звесткі аб напрамках, мэтах і задачах сумеснай дзейнасці, відах сумесных мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення на прыгранічнай тэрыторыі;
      • дагаворы з суб'ектамі гаспадарання, размешчанымі на прыгранічнай тэрыторыі, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць статус замежніка, і якія прадстаўляюць яму права ажыццяўлення названай гаспадарчай дзейнасці (даведка з месца працы, спецыяльны дазвол (ліцэнзія), пасведчанне аб рэгістрацыі, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі, і іншыя дакументы);
    • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30 х 40 мм;
    • дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збора за прыняцце і разгляд заявы.
  • У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай прыгранічнымі тэрыторыямі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, прылеглыя да беларуска-латвійскай граніцы і знаходзяцца не далей 30 км ад яе. Калі частка такой тэрыторыі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад граніцы, то такая тэрыторыя таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі.

    Да прыгранічных тэрыторый Латвійскай Рэспублікі ў адпаведнасці з Пагадненнем адносяцца:

    • Аглонская, Граверская, Кастулінская, Шкелтаўская воласці Аглонскага краю;
    • Андзельская, Андрупенская, Асунская, Берзньская, Дагдцкая, Кепаўская, Канстанцінаўская, Сварыньская, Шкяўнская, Эзерніекцкая воласці і горад Дагда Дагдцага краю;
    • Амбельская, Бікерніекцкая, Вецсаліенская, Вішкцкая, Дзяменск, Калкунская, Лаўцеская, Лікснцкая, Маліноўская, Медумская, Науйенская, Саліенская, Свентцкая, Скрудаліенская, Таборская воласці Даўгаўпілскага краю і горад Даўгаўпілс;
    • Залеская, Лаўдзерская, Пасіенская воласці і горад Зілупэ Зілупскага краю;
    • Шэдзерская воласць Ілукстцкага краю;
    • Аўлейская, Ізвалтцкая, Індраўская, Калніешская, Каплаўская, Комбульская, Краслаўская, Піедруйская, Робежніекцкая, Скайсцкая, Удрышская воласці і горад Краслава Краслаўскага краю;
    • Брыгская, Істрская, Нірзская, Пілдская, Рундзенская воласці Лудзенскага краю;
    • Каўнацкая воласць Рэзэкненскага краю.

    Дакументы, неабходныя для перасячэння граніцы

    Жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы і знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі Беларусі абавязаны мець:

    • дазвол;
    • сапраўдны праязны дакумент (пашпарт грамадзяніна Латвійскай Рэспублікі, пашпарт неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі, дыпламатычны пашпарт, службовы пашпарт, кніжка марака);
    • дагавор медыцынскага страхавання.

    Жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі пры прад'яўленні сапраўдных праязных дакументаў з дазволамі на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне перасякаюць дзяржаўную граніцу ў пунктах пропуску, адкрытых для міжнароднага і двухбаковага паведамленні, без віз.

    Жыхарам прыгранічных тэрыторый Латвіі для знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе) не патрабуецца афармленне пропуску на права знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе).

    Як атрымаць дазвол?

    • падаць заяву ў органы мясцовага самакіравання прыгранічных тэрыторый Латвійскай Рэспублікі для ўключэння ў спісы жыхароў прыгранічных тэрыторый (штогод да 1 лютага перадаюцца органам выдачы дазволаў);
      У заяве пазначыць:
      • імя, прозвішча;
      • дата і месца нараджэння;
      • ідэнтыфікацыйны нумар асобы або персанальны код;
      • від, серыя і нумар сапраўднага праязнога дакумента; орган, дата выдачы;
      • месца жыхарства і перыяд часу, на працягу якога асоба законна пражывае на прыгранічнай тэрыторыі;
      • мэта паездкі;
      • месца знаходжання на прыгранічнай тэрыторыі дзяржавы другога Боку.
    • падаць дакументы для афармлення дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.
      Адрас: 18.Novembra iela 44, Daugavpils, LV-5403, Latvija

    Пры падачы дакументаў для афармлення дазволу на прыгранічнае перамяшчэнне пры сабе неабходна мець:

    • пашпарт і яго якасную ксеракопію;
    • запоўненую анкету ўстаноўленага ўзору;
    • 2 каляровыя фатаграфіі памерам 3 х 4 см;
    • поліс медыцынскага страхавання на першую паездку;
    • дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовага наведвання прыгранічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    • даведку аб дэкларацыі месца жыхарства.

    Увага !!! Прыём дакументаў ажыццяўляецца на падставе спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый па папярэднім запісе па тэлефоне: у рабочыя дні з 14:00 да 18:00.

    За разгляд хадайніцтва аб выдачы дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне бярэцца збор у памеры 20 еўра. Ад выплаты збору вызваляюцца пенсіянеры, інваліды I і II груп (пры наяўнасці пасведчанняў і іх ксеракопій) і дзеці да 18 гадоў.

    Аплату консульскіх збораў за афармленне дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне можна зрабіць:

    • пластыкавымі картамі ў касе Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе;
    • у Даўгаўпілскім філіяле АТ «SEB banka», размешчаным па адрасе: г. Даўгаўпілс, вул. Гімназіяс, 12 (уваход з вул. Кр. Валдэмара).
    Тэрмін афармлення дазволу - 10 рабочых дзён.

    Што рабіць, калі дазвол згублены, пашкоджаны або знішчаны?

    Пры выдачы новага дазволу ў сувязі з абменам дакумента для выезду за граніцу (пашпарта), завяршэннем тэрміну дзеяння альбо псаваннем дазволу, акрамя страты (крадзяжу), раней выдадзены дазвол падлягае вяртанню ў Генеральнае консульства.

    Для атрымання новага дазволу ў выпадку яго страты (крадзяжу) ў Генеральнае консульства прадастаўляецца даведка, якая пацвярджае зварот па факце страты (крадзяжу), выдадзеная органам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным на выдачу такіх даведак органам Латвійскай Рэспублікі.

    Аб парадку рэгістрацыі:

    У адпаведнасці з названым Пагадненнем асобы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па дазволу на прыгранічны рух, абавязаны прайсці працэдуру рэгістрацыі ў выпадку знаходжання звыш пяці сутак.

    Для рэгістрацыі ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы часовага знаходжання, гасцініцы, санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі неабходна прадставіць наступныя дакументы:

    • заяву;
    • міграцыйную карту з адзнакай супрацоўніка органа пагранічнай службы аб уездзе;
    • дакумент для выезду за граніцу;
    • страхавы поліс медыцынскага страхавання;
    • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы ў памеры 0,5 базавай велічыні (замежнікі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту рэгіструюцца бясплатна).