З 15 красавіка 2022 года па 31 снежня 2023 года дзейнічае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі). Таксама з 1 ліпеня 2022 года па 31 снежня 2023 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы.
Грамадзяне Польшчы могуць уязджаць у Беларусь праз пункты пропуску на беларуска-польскім участку граніцы, грамадзяне Літвы і грамадзяне (неграмадзяне) Латвіі могуць рухацца праз пункты пропуску на беларуска-літоўскім і беларуска-латвійскім участках граніцы.
Скарыстаць права бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў на працягу ўсяго перыяду дзеяння такога парадку да 31 снежня 2023 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Часовая рэгістрацыя патрэбна. Грамадзянам Польшчы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, неабходна на працягу 10-ці сутак, за выключэннем нядзеляў, дзяржаўных свят і святочных дзён, зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Для грамадзян Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) зарэгістравацца неабходна на працягу 30 сутак, за выключэннем нядзеляў, дзяржаўных свят і святочных дзён.
Грамадзяне Літвы, Латвіі* і Польшчы маюць права перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі краіны.
* - а таксама асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі
- сапраўдны дакумент для выезду за граніцу,
- зялёная карта (пры перасячэнні граніцы на аўтамабілі),
- медыцынская страхоўка.
Для таго, каб наведаць пагранічнаю зону, паведаміце пагранічніку ў пункце пропуску аб сваім намеры з указаннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання.
Кавідныя абмежаванні на ўезд у Беларусь зняты – ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі не патрэбны.
У выпадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь для атрымання віду на жыхарства, работы, вучобы неабходна віза Рэспублікі Беларусь.
Пры транзіце праз тэрыторыю Беларусі ў трэція краіны неабходна віза Рэспублікі Беларусь.