З 15 красавіка 2022 года па 31 снежня 2024 года дзейнічае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі).
Таксама з 1 ліпеня 2022 года па 31 снежня 2024 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы.
З 19 ліпеня 2024 года па 31 снежня 2024 года таксама могуць наведваць Беларусь без віз грамадзяне Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Венгрыі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі (у тым ліку асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць ў Эстоніі).
Чытаць падрабязнейЗамежныя грамадзяне могуць прыехаць у Беларусь без візы на тэрыторыю "Брэст - Гродна" ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак.
Уехаць у Беларусь без візы замежнікі могуць ва ўсіх аэрапортах краіны на тэрмін да 30 дзён.