Інфармацыю аб перасячэнні Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь Вы можаце атрымаць, запоўніўшы электронны зварот альбо напісаўшы пісьмовы зварот на паштовы адрас: 220050 г. Мінск, вул. Валадарскага, 24.
Iнфармацыя аб перасячэнні Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь можа быць прадастаўлена заяўніку асабіста або яе законнаму прадстаўніку пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы законнага прадстаўніка.
Дадзеную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 24, панядзелак - пятніца: з 09.00 да 18.00, абедзенны перапынак - з 13.00 да 14.00,
кантактны тэл.: + 375-17-329-18-39.
Інфармацыю аб перасячэнні Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь Вы таксама можаце атрымаць, запоўніўшы электронны зварот, альбо напісаўшы пісьмовы зварот у тэрытарыяльны орган пагранiчнай службы.
Тэрытарыяльныя органы пагранiчнай службы:
Для перасячэння беларускай гранiцы неабходны адзін з наступных дакументаў:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь.
Калі Вы страцілі пашпарт за граніцай, то аднакратны ўезд грамадзян у Рэспубліку Беларусь можа ажыццяўляцца па пасведчанні на вяртанне ў нашу краіну.
Усе пытанні, звязаныя з перамяшчэннем тавараў, знаходзяцца ў кампетэнцыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вам неабходна адправіць гэта пытанне ў Дзяржаўны мытны камітэт.
http://gtk.gov.by/ru/info/customs
Дзяржаўная прыродаахоўная навукова-даследчая ўстанова «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» уваходзіць у пагранiчную зону.
Для наведвання пагранiчнай зоны замежным грамадзянам неабходна атрымаць пропуск, а грамадзянам Рэспублікі Беларусь аплаціць дзяржпошліну. Дзяржаўная прыродаахоўная навукова-даследчая ўстанова «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» уваходзіць у пагранiчную зону.
Для наведвання пагранiчнай зоны замежным грамадзянам неабходна атрымаць пропуск, а грамадзянам Рэспублікі Беларусь аплаціць дзяржпошліну і мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.Вы маеце права атрымаць інфармацыю аб наяўнасці ў банку звестак пра сябе пры асабістым звароце ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства. Такiя звесткі выдаюцца ў форме даведкі (выпіскі).
Калі каляровая выява ў пашпарце не адпавядае ўзросту ўладальніка дакумента і немагчыма правесці ідэнтыфікацыю дадзеных, то ў гэтым выпадку пашпарт з'яўляецца несапраўдным і падлягае абавязковаму абмену.
Замежныя грамадзяне, якiя маюць грамадзянства дзвюх i больш дзяржаў, лiчацца ў Рэспублiцы Беларусь грамадзянамi той дзяржавы, па дакументах для выезду за граніцу якой яны ўехалі ў Рэспубліку Беларусь.
Гэта пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай гранiцы http://www.dvpn.gov.by/struktura/gu-bugvnggt
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Украіны дзейнічае бязвізавы парадак перасячэння гранiцы.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць перасякаць гранiцу па адным з наступных дакументаў:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з яе);
- пасведчанне члена экіпажа паветранага судна (пры наяўнасці запісу ў палётным заданні);
- пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (для вяртання ў Рэспубліку Беларусь або транзітнага праезду праз тэрыторыю Украіны ў мэтах вяртання ў Рэспубліку Беларусь)Пасля змянення прозвішча пашпарт, якi аформлены на ранейшае прозвішча, будзе заставацца сапраўдным на працягу месяца. У гэты перыяд Вы можаце перасякаць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы гэты дакумент. Пасля месяца Ваш пашпарт будзе лічыцца несапраўдным, і перасекчы гранiцу па яму Вы ўжо не зможаце.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць сапраўднага пасведчання на жыхарства, перасякаюць беларускую гранiцу або ідуць транзітам праз нашу краіну па дакуменце для выезду за гранiцу пры наяўнасці візы.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць сапраўдны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, заязджаюць у Беларусь па дакуменце для выезду за гранiцу.Парадак выезду па пашпарту, дата выдачы якога звыш 10 гадоў, распаўсюджваецца на выезд у краіны Еўрасаюза. Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у вас павінен быць замежны пашпарт з сапраўдным тэрмінам дзеяння або ўнутраны пашпарт з фатаграфіяй, адпаведнай вашаму ўзросту (25-45 гадоў).
Па парадку ўезду і знаходжання ў краінах Шэнгенскага пагаднення Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе Вам звярнуцца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы тых дзяржаў, якія Вы маеце намер наведаць.Адзін з бацькоў павінен падрыхтаваць пісьмовую згоду на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга дзіцяці, якую неабходна засведчыць у натарыуса альбо іншай службовай асобы, якая мае права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.
Пры неабходнасці прадастаўлення копій дакументаў, якія патрабуюцца для выезду з краіны непаўналетняга дзіцяці, іх трэба засведчыць у натарыуса.
Дакументы на замежнай мове павінны суправаджацца іх перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам.
Калі непаўнагадовы едзе за граніцу без суправаджэння бацькоў па-за арганізаванай групы, неабходна натарыяльна зсведчаная згода абодвух бацькоў.У адпаведнасці з часткай першай артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь" (далей - Закон) дакументам для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь для грамадзян Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржпагранкамітэт інфармуе, што, ў адпаведнасці з абзацамі першым і трэцім артыкула 12 Закона, грамадзяне, якія не дасягнулі васямнаццаці гадоў, калі яны не набылі дзеяздольнасць у поўным аб'ёме ў выніку заключэння шлюбу або аб'яўлення цалкам дзеяздольнымі, могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь па сваіх дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад'яўленні законным прадстаўніком непаўналетняга супрацоўніку органа пагранiчнай службы Республiкі Беларусь дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга.
Таксама, у адпаведнасці з абзацамі першым, другім і трэцім часткі першай артыкула 17 Закона статус законнага прадстаўніка павінен быць пацверджаны дакументальна. Дакументам, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, можа служыць дакумент для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь) законнага прадстаўніка, у якім маецца адзнака аб непаўналетнім, законным прадстаўніком якога з'яўляецца ўладальнік дакумента. Калі звесткі пра непаўналетняга не ўнесены ў пашпарт законнага прадстаўніка, то такім дакументам можа служыць пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга.
На падставе вышэйпададзенага, пры перасячэнні Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь Вашаму непаўналетняму сыну неабходна прад'явіць супрацоўніку органаў пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а Вам, як яго законнаму прадстаўніку - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з адзнакай або пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга. Натарыяльна аформленая згода другога законнага прадстаўніка (бацькі дзіцяці) на выезд непаўналетняга не патрабуецца.Так, можаце. У аўтадарожныя пункты пропуску і пункты спрошчанага пропуску па-за чаргой прапускаюцца асобы, якія едуць па пасведчаннях інваліда Айчыннай вайны, удзельніка вайны, інваліда I групы, а таксама грамадзяне з дзецьмі да 3 гадоў або дзяцьмi-інвалідамi ва ўзросце да 18 гадоў. Аднак гэта не распаўсюджваецца на аўтадарожныя пункты пропуску, у якіх функцыянуе сістэма электроннай чаргі, а таксама на пункты спрошчанага пропуску.
Абмежаванняў няма. Замежны грамадзянін можа свабодна падарожнічаць па Рэспубліцы.
Так. У аэрапорт «Мінск» грамадзяне могуць прылятаць з любога міжнароднага аэрапорта, акрамя расійскіх. Напрыклад, яны могуць ляцець праз Рыгу, Варшаву, Берлін.
Можна прыязджаць у Беларусь шмат разоў на працягу года, але агульны час знаходжання не павінен перавышаць 90 сутак.
Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у пункце міжнароднага пропуску неабходна прад'явіць:
- сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за гранiцу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці;
- страхавы поліс, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
- міграцыйную карту;
- для грамадзян краін, адзначаных ва Указе «зорачкай» (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Рэспубліка Гаіці, Ісламская Рэспубліка Гамбія, Рэспубліка Гандурас, Рэспубліка Індыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Ліванская Рэспубліка, Рэспубліка Намібія, Незалежнае Дзяржава Самоа), у пашпарце павінна быць пагашаная шматразовая шэнгенская віза і зваротны білет на вылет з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Таксама замежныя грамадзяне абавязаны мець сродкі, неабходныя для пакрыцця расходаў на іх знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь альбо замежнай валюце, канверсоўнай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, эквівалентнай не менш чым 2 базавым велічыням, усталяваным у Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны дзень знаходжання. Наяўнасць сродкаў можа быць пацверджана іншымі спосабамі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Ідэнтыфікацыйная карта не з'яўляецца дакументам на права перасячэння дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь.Не можа. Бязвізавы парадак не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама ажыццяўляюць вылет у аэрапорты Расіі, у сувязі з тым, што дадзеныя рэйсы лічацца ўнутранымі - пагранiчны кантроль не ажыццяўляецца! Прыбыць і выехаць з краіны можна толькі праз «Нацыянальны аэрапорт Мінск»
Адлiк часу знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь пачынаецца з дня прылёту ў краіну. Напрыклад, вы прыбылі ў Рэспубліку Беларусь у 23.00 1 студзеня, і гэта ўжо лічыцца першымі суткамі. На працягу 30 студзеня да 23.59 неабходна пакінуць Беларусь.
Замежны грамадзянін у выпадку парушэння заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Дадзенае парушэнне цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь або дэпартацыю.