Пры перасячэнні граніцы Рэспублікі Беларусь, незалежна ад спосабу яе перасячэння, неабходна абавязкова прайсці: пагранічны і мытны кантроль, а пры неабходнасці аўтамабільны, ветэрынарны, санітарна-каранцінны і фітасанітарны віды кантролю.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (далей - замежнікі) могуць перасекчы Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь па наступных дакументах:
- Дзеючы дакумент для выезду за граніцу (пашпарт) пры наяўнасці візы для грамадзян краін, з якімі Беларусь мае візавы рэжым;
- Дакумент на вяртанне ў дзяржаву грамадзянства або пражывання (у выпадку страты пашпарта на тэрыторыі Беларусі);
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія плануюць наведванне Беларусі, могуць даведацца аб наяўнасці або адсутнасці іх персанальных дадзеных у Спісе асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або непажаданы.
Атрымаць дадзеную інфармацыю замежніку альбо яго прадстаўніку можна бясплатна на афіцыйным сайце МУС Рэспублікі Беларусь.
Пералік дзяржаў, грамадзяне якіх уязджаюць у Рэспубліку Беларусь без віз
Пры перасячэнні Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь замежнік абавязаны:
- прад'явіць дакумент для выезду за граніцу з дзеючай візай Рэспублікі Беларусь (пры яе неабходнасці);
Звярніце ўвагу! Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства пры ўездзе і выездзе ў Рэспубліку Беларусь, калі яны не збіраюцца выязджаць у Расійскую Федэрацыю, не запаўняюць міграцыйную карту.
-
Міграцыйная карта запаўняецца пры ўездзе і (або) прад'яўляецца пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь ніжэйназванымі катэгорыямі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства:
- якія накіроўваюцца з трэцяй дзяржавы транзітам праз Рэспубліку Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
- якія накіроўваюцца транзітам з Расійскай Федэрацыі праз Рэспубліку Беларусь у трэцюю дзяржаву.
- пры ўездзе атрымаць і запоўніць бланк міграцыйнай карты ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да парадку яе запаўнення (пазначаны на адваротным баку часткі "А" міграцыйнай карты). Яна разам з дакументам для выезду за граніцу прад'яўляецца супрацоўніку органаў пагранічнай службы ў пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу. Супрацоўнік органаў пагранічнай службы ў міграцыйнай карце і дакуменце для выезду за граніцу прастаўляе адзнаку аб уездзе замежніка ў Рэспубліку Беларусь. Замежніку вяртаецца частка «Б» міграцыйнай карты.
Узор міграцыйнай карты
-
Пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь замежнік, за выключэннем таго, хто часова або пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны здаць частку «Б» міграцыйнай карты пры праходжанні пагранічнага кантролю ў пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь службовай асобе органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Звярніце ўвагу! У міграцыйнай карце павінна стаяць адзнака аб рэгістрацыі замежніка. У выпадку, калі такая адзнака адсутнічае, замежнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
-
За парушэнне замежнікам правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь (знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь без візы Рэспублікі Беларусь, міграцыйнай карты, пашпарта ці іншага дакумента для выезду за граніцу, невыкананне ўстаноўленага парадку рэгістрацыі) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь або дэпартацыя) у адпаведнасці з артыкулам 23.55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-з.
-
мець пры сабе дагавор абавязковага медыцынскага страхавання ці дагавор медыцынскага страхавання, які заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй. (акрамя асоб, якія не падлягаюць абавязковаму страхаванню). Заключэнне дагавора медыцынскага страхавання ў электронным выглядзе;
Патрабаванні да дагавора медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй:
- змяшчаць назву замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
- распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
- прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра;
- наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй можа пацвярджацца страхавым полісам, страхавой карткай ці іншым дакументам, якія змяшчаюць вышэйпаказаную інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання;
-
кіроўца транспартнага сродку павінен мець страхавой сертыфікат, якi сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пацвярджае страхаванне грамадзянскай адказнасці ў дзяржаве – удзельніцы сістэмы «Зялёная карта»;
-
За ўдзел у дарожным руху ў Рэспубліцы Беларусь транспартнага сродку, зарэгістраванага за яе граніцамі, без дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якая мае сілу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры 20 базавых велічынь (з 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае BYN 24,5) у адпаведнасці з часткай 4 артыкула 18.20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-З.
ПАМЯТАЙЦЕ!
Грамадзянам у пунктах пропуску забараняецца:
- Пакідаць грошы ў дакументах, якія прад'яўляюцца для праверкі;
- Прапаноўваць і (або) перадаваць службовым асобам якія-небудзь матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгады маёмаснага характару;
- Весці фота-, відэаздымку, размовы па мабільных тэлефонах;
- Здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.
На тэрыторыі паміж дзяржаўнай граніцай і адпаведным пунктам пропуску забараняецца:
- стаянка транспартных сродкаў;
- пасадка і высадка пасажыраў;
- выкананне пагрузачна-разгрузачных работ;
- знаходжанне фізічных асоб, не звязанае з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.
За парушэнне грамадзянамі дадзеных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь (з 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае BYN 24,5) у адпаведнасці з артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-З).
Парадак знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь
Замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якi прыбыў у Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу дзесяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання.
З 2 студзеня 2019 г. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, змогуць рэгістравацца на сайце portal.gov.by без неабходнасці наведвання мясцовага аддзялення міліцыі. Гэтая паслуга бясплатная і будзе даступная замежнікам, які прыбылi ў Беларусь праз пункты пропуску на беларускай гранiцы.
Атрыманне рэгістрацыі часовага знаходжання ў электроннай форме не дае права на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранiчнай зоне.
Органамі рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца:
- Міністэрства замежных спраў;
- Орган унутраных спраў;
- Гасцініца;
- Санаторна-курортная і аздараўленчая арганізацыя;
- Суб'ект аграэкатурызму.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца на падставе заявы аб рэгістрацыі ці пісьмовага хадайніцтва прымаючай арганізацыі.
Узоры заяў:
Увага!
Замежнікі, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, якія аформілі пражыванне ў гасцініцах, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях альбо якія пражываюць у жылых памяшканнях, прадастаўленых суб'ектамі аграэкатурызму, вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі, паколькі вышэйпаказаныя суб'екты самастойна прадстаўляюць iнфармацыю аб іншаземцах у органы ўнутраных спраў.Тэрмiн часовага знаходжання замежніка - яго фактычнае знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь. Калі паміж яго ўездам у краіну і выездам з яе прайшло менш за 24 гадзіны, кожны такі перыяд залічваецца ў тэрмін яго часовага знаходжання як адны суткі.
Рэгістрацыя непаўналетняга ажыццяўляецца на падставе дакументаў, прадстаўленых яго прадстаўніком.
Калi замежнік выехаў з Рэспублікі Беларусь у перыяд тэрміну рэгістрацыі, пры яго наступнай рэгістрацыі ў каляндарным годзе па заяве і дакументах, якія пацвярджаюць перасячэнне беларускай граніцы, у тэрмін рэгістрацыі не ўлічваецца перыяд яго знаходжання за граніцай Рэспублікі Беларусь.
Пры змене месца знаходжання замежнік (акрамя турыстаў, якія вандруюць па краіне ў межах тура) на працягу 10 сутак (акрамя нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён) абавязаны прадставіць заяву аб рэгістрацыі ў орган рэгістрацыі па новым месцы часовага знаходжання.
Транзітны праезд (транзіт) замежнікаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без транзітных віз
- пры наяўнасці іншых віз Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюць замежніку права на перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
- пры здзяйсненні пасажырамі паветранага транспарту бесперасадачных палётаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- пры руху ў краіну прызначэння на самалётах міжнародных авіяліній з перасадкай у аэрапорце Рэспублікі Беларусь, наяўнасці ў пасажыраў дакументаў на права ўезду ў гэтую краіну прызначэння і авіябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з аэрапорта перасадкі, калі перыяд знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не будзе перавышаць 24 гадзін. Пры гэтым пасажыры не маюць права выхаду за межы спецыяльна выдзеленай для іх тэрыторыі аэрапорта;
- грамадзянамі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае адпаведныя пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян;
- пры ўсталяванні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь бязвізавага парадку ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб правілах і парадку перасячэння дзяржаўнай граніцы вы можаце скарыстацца:
- кругласутачным тэлефонам «гарачай лініі» па пытаннях перасячэння дзяржаўнай граніцы +375-17-365-26-12;
- калі ў дачыненні да вас былі здзейснены неправамерныя дзеянні з боку супрацоўнікаў пагранічнай службы, скарыстайцеся кругласутачным тэлефонам даверу службы ўласнай бяспекі +375-17-2659008;
- калі ў дачыненні да вас былі здзейснены неправамерныя дзеянні з боку супрацоўнікаў мытнай службы, скарыстайцеся кругласутачным тэлефонам даверу службы ўласнай бяспекі +375-17-2189292;
- кругласутачнымі тэлефонамі аператыўна-сітуацыйных службаў тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь:
- г. Полацк +375-214-452075;
- г. Смаргонь +375-159-293301;
- г. Ліда +375-154-551020;
- г. Гродна +375-152-477112;
- г. Брэст +375-162-210804;
- г. Пінск +375-165-358414;
- г. Гомель +375-232-434264;
- г. Мазыр +375-236-341760.
Вы таксама можаце звярнуцца да кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
ПАМЯТАЙЦЕ!
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае сістэма збору платы за праезд BelToll.
BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2013 года. Сістэма заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Дадзеная тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.
Kарта платных дарог
Спіс платных дарог агульнай працягласцю 1189 км. па ст. на 01.08.2014 г.:
Дарога |
Участак дарогі |
км. |
Платны ўчастак, км. |
М1/E30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца з РФ (Рэдзькі) |
- |
609 |
609 |
M2 Мінск - Нацыянальны аэропорт Мінск |
15 |
42 |
27 |
M3 Мінск - Віцебск |
9 |
41 |
32 |
M4 Мінск - Магілеў |
106 |
192 |
176 |
M6/E28 Мінск - Гродна - граніца з Рэспублікай Польшча (Брузгі) / Шчучын - Гродна |
214 |
287 |
73 |
M6/E28 Мінск - Гродна - граніца з Рэспублікай Польшча (Брузгі) |
12 |
57 |
45 |
M7/E28 Мінск - Ашмяны - граніца з Рэспублікай Літва (Каменны Лог) |
57 |
148 |
91 |
P1 Мінск - Дзяржынск |
8 |
35 |
27 |
www.beltoll.by |
Праезд па платных аўтамабільных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, абавязаны аплачваць кіроўцы, якія кіруюць наступнымі відамі транспартных сродкаў:
-
механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т;
-
механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза.
Кiроўцы транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваныя ў краінах Мытнага саюза, вызваленыя ад платы за праезд.
Карыстальнікі платнай дарогі, якія кіруюць:
-
маршрутнымі транспартнымі сродкамі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў;
-
транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
-
транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах перавозкі грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
павінны заключыць дамову з ДУ "Белаўтастрада" на карыстанне платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад платы за праезд. Пасля заключэння дагавора неабходна атрымаць адпаведную бартавую прыладу і замацаваць яе на лабавым шкле аўтамабіля ў адпаведнасці з інструкцыяй.
Для своечасовай аплаты за праезд замежнікамі і АБГ, якія ўехалі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на транспартным сродку, не зарэгістраваным у Мытным саюзе, неабходна звярнуцца ў адзін з бліжэйшых прыгранічных пунктаў.
У прыгранічных пунктах абслугоўвання можна:
- атрымаць поўную інфармацыю аб сістэме BelToll;
- праверыць стан свайго рахунку (уліковага запісу);
- атрымаць поўны спектр паслуг па рэгістрацыі і заключэнні дагавора, скасаванні дагавора, вяртанню бартавой прылады і г.д. для дагавораў у рэжыме перадаплаты;
- папоўніць рахунак, унесці заклад за карыстанне бартавой прыладай і г.д. для дагавораў у рэжыме перадаплаты;
- атрымаць або замяніць бартавую прыладу (уключаючы правядзенне праверкі працы бартавой прылады);
- атрымаць інфармацыйныя матэрыялы пра тарыфы, сеткі дарог (буклеты, карты, брашуры);
- падаць скаргу на функцыянаванне сістэмы BelToll.
Карысная інфармацыя і заканадаўства
Парадак перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства (далей АБГ) рэгулюецца наступнымі нарматыўна-прававымі актамі:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 105-З “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь";
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 № 73 “Аб зацвярджэнні Правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь";
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2006 г. № 63 "Аб зацвярджэнні Правілаў транзітнага праезду (транзіту) замежных грамадзян і асоб без грамадзянства праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь";
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 № 1065 "Аб зацвярджэнні Візавых правілаў Рэспублікі Беларусь”.
Аб візавых правілах Рэспублікі Беларусь
Візы выдаюцца замежнікам дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі або консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам замежных спраў, органамі ўнутраных спраў, органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
- B – транзітная;
- C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 сутак;
- D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 сутак, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
Замежнікі, якія хадайнічаюць аб атрыманні візы або аб уездзе ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны валодаць сродкамі, неабходнымі для пакрыцця расходаў на іх знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь.
Замежнікі павінны валодаць сродкамі ў суме, эквівалентнай не менш чым 50 базавых велічынь, устаноўленых у Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны месяц знаходжання.
Пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь на тэрмін менш за адзін месяц замежнікі павінны валодаць сродкамі ў суме, эквівалентнай не менш чым 2 базавым велічыням, усталяваным у Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны дзень знаходжання.
Наяўнасць сродкаў можа быць пацверджана шляхам прад'яўлення:
- нацыянальнай валюты Рэспублікі Беларусь альбо замежнай валюты, якая канвертуецца Нацыянальным банкам;
- дакумента, на падставе якога магчыма атрыманне плацежных сродкаў;
- дакумента, які пацвярджае браніраванне і аплату месца пражывання і харчавання ў Рэспубліцы Беларусь;
- гарантыйнага ліста юрыдычнай або фiзiчнай асобы, якая хадайнічае аб уездзе замежніка ў Рэспубліку Беларусь, знаходжанні або пражыванні ў Рэспубліцы Беларусь, аб аплаце ўсіх расходаў, звязаных з яго знаходжаннем і выездам з Рэспублікі Беларусь;
- транспартнага сродку або праязных білетаў у дзяржаву свайго грамадзянства, пастаяннага месца жыхарства або ў трэцюю краіну.
Асаблівасці афармлення ўязных віз у «Нацыянальным аэрапорце Мінск»
Выдача ўязных віз на РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляецца ўпраўленнем па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў інфармацыйным пункце, размешчаным на першым паверсе 1/2 сектара аэравакзальнага комплексу "Нацыянальнага аэрапорта Мінск» у працоўныя дні c 10-30 да 16-30.
Дакументы візавай падтрымкі прадастаўляюцца загадзя: для афармлення кароткатэрміновых і доўгатэрміновых уязных віз - не пазней чым за 2 рабочых днi да мяркуемай даты прыбыцця замежніка.
Дакументы візавай падтрымкі могуць быць таксама накіраваны пасродкам паштовага адпраўлення (220054, г.Мінск, тэрыторыя "Нацыянальнага аэрапорта Мінск», упраўленне па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь). У выпадку неабходнасці вы можаце звязацца з супрацоўнікамі ўпраўлення па тэл.: +375-17-2792058, +375-17-2792872.
У сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям'і замежніка дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены ў момант падачы дакументаў, неабходных для разгляду хадайніцтва аб выдачы ўязной візы.
Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці на РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права выдаваць запрашэння на навучанне.
Увага!
Замежным грамадзянам, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, візы Рэспублікі Беларусь упраўленнем па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь не афармляюцца.
Стаўкі консульскіх збораў за разгляд хадайніцтваў аб афармленні ўязных віз Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск».
Пра больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па адрасе:
-
Міністэрства замежных спраў:
вул.Леніна, 19, Мінск 220030, Рэспубліка Беларусь
тэл. +375-17-3272922
факс +375-17- 2104250, +375-17-3274521
http://mfa.gov.by/visa/
-
Іншую інфармацыю, якая Вас цікавіць, можна атрымаць, звярнуўшыся ў вашы консульскія ўстановы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
ПАДСТАВЫ АДМОВЫ І ЗАБАРОНЫ ВА ЎЕЗДЗЕ Ў РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ
Замежніку можа быць адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, калі:
- замежнік у пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу парушыў правілы перасячэння Дзяржаўнай граніцы, мытныя правілы, - да ліквідацыі парушэнняў;
- тэрмін дзеяння дакумента для выезду за граніцу не перавышае дзевяноста сутак да дня мяркуемага выезду замежніка з Рэспублікі Беларусь;
- замежнік асуджаны ў Рэспубліцы Беларусь або іншай дзяржаве за ўчыненне злачынства, якое прызнаецца такiм у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, i судзiмасць не знята або не пагашана;
- замежнік падчас свайго знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь неаднаразова (пяць і больш разоў) на працягу аднаго года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, і не скончыўся тэрмін, па заканчэнні якога ён лічыцца асобай, якая не падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню;
- замежнiк, падвергнуты падчас свайго знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа, не выплаціў яго ў тэрмін, усталяваны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь для выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафа;
- замежнік не можа пацвердзіць наяўнасць сродкаў, неабходных для пакрыцця расходаў па яго знаходжанню ў Рэспубліцы Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь, або прад'явiць гарантыi прадастаўлення такiх сродкаў у парадку і памерах, якiя ўстанаўлiваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- скончыўся тэрмін часовага знаходжання замежнiка ў Рэспубліцы Беларусь, якi прадугледжаны часткамі першай і другой артыкула 39 гэтага Закона;
- маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што замежнік можа ўхіліцца ад выезду з Рэспублікі Беларусь па заканчэнні тэрміну часовага знаходжання або часовага пражывання або выкарыстоўваць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для незаконнай міграцыі ў трэцюю дзяржаву;
- знаходжанне замежніка ў Рэспубліцы Беларусь супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб;
- уезд замежніка ў Рэспубліку Беларусь павінен быць абмежаваны ў мэтах рэалізацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;
- замежнік, якi падлягае абавязковаму медыцынскаму страхаванню ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, не мае дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, заключанага з беларускай страхавой арганізацыяй, або дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, сапраўднага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- у дакуменце замежніка для выезду за гранiцу адсутнічае месца для прастаноўкі адзнакі аб уездзе замежніка ў Рэспубліку Беларусь і (або) адзнакі аб яго выездзе з Рэспублiкi Беларусь.
Замежніку забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь, калі:
- падчас прадстаўлення ў адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь дакументаў, неабходных для атрымання візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або прыняцця рашэння аб яго ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, замежнiк паведаміў ілжывыя звесткі, прадставіў дакументы і (або) звесткі, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падробленыя, фальшывыя або несапраўдныя дакументы;
- ён уключаны ў Спіс асобаў, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы;
- Рэспубліка Беларусь абвясціла замежніка непрымальным або непажаданым (persona non grata);
- маюцца звесткі, што замежнік з'яўляецца або з'яўляўся асобай, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую, у тым ліку тэрарыстычную, дзейнасць, меў ці мае дачыненне да экстрэмісцкай, у тым ліку тэрарыстычнай, кантрабанднай і (або) іншай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, да незаконнага гандлю зброi, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, арганізацыі незаконнай міграцыі замежнiкаў, гандлю людзьмі;
- замежнік мае захворванне, уключанае ў пералiк захворванняў, якiя ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва;
- скончыўся тэрмін часовага знаходжання замежнiка ў Рэспубліцы Беларусь, якi прадугледжаны часткамі першай і другой артыкула 39 Закона " Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь".
У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, раней выдадзеная замежніку віза для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, анулюецца. Інфармацыя пра прычыну адмовы ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь супрацоўнікамі органаў пагранічнага кантролю замежніку не прадастаўляецца.
На падставе рашэння аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь замежнік можа быць уключаны ў Спіс асобаў, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, з усталяваннем тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь ад шасцi месяцаў да пяці гадоў.
Замежнiк, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь i ўключаны ў Спіс асобаў, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, за выключэннем замежнікаў, раней дэпартаваных або высланых з Рэспублікі Беларусь, абавязаны выехаць з Рэспублiкi Беларусь на працягу тэрміну, устаноўленага органам, якi ўпаўнаважаны прымаць рашэнне аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь і выявіў такога замежніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.