Юрыдычныя асобы маюць права на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе з дазволу начальніка альбо першага намесніка начальніка адпаведнага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы.
З мэтай атрымання дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе зацiкаўленая юрыдычная асоба накiроўвае ў адпаведны тэрытарыяльны орган пагранічнай службы хадайніцтва (скачать) з указаннем месца пагранічнай паласы, дзе плануецца ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi, часу (перыяду) такой дзейнасці. Да хадайніцтва прыкладаецца спіс работнікаў (скачать), якія накіроўваюцца для вытворчасці работ у пагранічнай паласе.
Дазвол на ажыццяўленне гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў пагранічнай паласе (скачать) выдаецца начальнікам альбо першым намеснікам начальніка адпаведнага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы.
Уезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ажыццяўляюцца на падставе дакументаў, якія сведчаць асобу, і пропускаў, якія выдаюцца тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
У горадзе Мінску:
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ;
220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 24
+375 17-329-18-70 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
+375 17-329-18-98 - гарачая лінія
У Віцебскай вобласці:
Полацкі пагранічны атрад
211654, н.п. Фарынава, в/ч 2034 Полацкі раён Віцебская вобласць
+375 214-43-40-75 - аператыўны дзяжурны
+375 214-43-32-95 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
пагранічная камендатура «Опса»
211998 аг. Опса, вул. Юбілейная, д.2
+375 2153-3-51-30 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 533 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
У Гродзенскай вобласці:
Смаргонская пагранічная група
231000, г. Смаргонь, в/ч 2044
+375 1592-3-67-43 - аператыўны дзяжурны
+375 1592-3-67-58 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
пагранічная камендатура «Паставы»
211873, г. Паставы, вул. Станкевіча, д.1
+375 215-52-78-23 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 432 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
пагранічная камендатура «Гудагай»
231200, ст. Гудагай, зав. Зялёны
+375 1591-38-505 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 504 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
Лідскі пагранічны атрад
231300, г. Ліда, вул. Крупскай, д. 50
8-0154-55-10-20 - аператыўны дзяжурны
8-0154-55-10-16 - камутатар, дадатковы 226 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
Гродзенская пагранічная група
230025, г. Гродна, вул. Белуша, д. 1
+375 154-54-10-20 - аператыўны дзяжурны
+375 154-54-10-16 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
пагранічная камендатура «Парэчча»
231742, в. Лосева, вул. Ажакі, д.31
+375 152-99-39-98 - аператыўны дзяжурны
У Брэсцкай вобласці:
Брэсцкая пагранічная група
224018, г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, д. 90
+375 162-21-08-04 - аператыўны дзяжурны
+375 162-52-54-78 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
пагранічная камендатура «Маларыта»
225903, г. Маларыта, вул. Кобрынская, д.9
+375 165-16-26-11 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 520 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
Пінскі пагранічны атрад
225710, г. Пінск, вул. Канарэева, д. 1
+375 165-65-85-13 - аператыўны дзяжурны
+375 165-65-80-84 - камутатар, дадатковы 128 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону)
У Гомельскай вобласці
Мазырскі пагранічны атрад
247660, н.п. Прудок, в/ч 1257
+375 236-21-79-04 - аператыўны дзяжурны
+375 236-21-79-58 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
Гомельская пагранічная група:
246020, г. Гомель, вул. Барысенка, д. 20
+375 232-53-74-62 - аператыўны дзяжурны
+375 232-53-74-65 - кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону
пагранічная камендатура «Лоеў»
247095, г.п. Лоеў, вул. Пралетарская, д.51
+375 234-74-15-69 - аператыўны дзяжурны, дадатковы 513 (кансультацыя па ўездзе ў пагранічную зону).
Выдача работнікам юрыдычнай асобы пропускаў ажыццяўляецца згодна з прыкладзеным да хадайніцтва спісу работнікаў, якія накіроўваюцца для вытворчасці работ у пагранічнай паласе.
Тэрмін дзеяння пропуску - да двух гадоў.
Тэрмін выдачы пропуску для юрыдычных асоб - да аднаго месяца.
Юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць у пагранічнай паласе гаспадарчую і іншую дзейнасць, абсталююць і ўтрымліваюць па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы неабходныя ім дарогі і сцежкі.
Юрыдычныя і фізічныя асобы загадзя вусна інфармуюць бліжэйшы тэрытарыяльны орган пагранічнай службы або яго падраздзяленне пра месца, часу і характар работ, якія намячаюцца імі ў пагранічнай паласе. Кіраўнікі юрыдычных асоб забяспечваюць выкананне работнікамі ўстаноўленага пагранічнага рэжыму і рэжыму Дзяржаўнай граніцы.
Юрыдычныя асобы ажыццяўляюць выпас жывёлы ў пагранічнай паласе ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах пры спрыяльнай эпізаатычнай абстаноўцы, пры гэтым яны агароджваюць тэрыторыі пашы, якія выкарыстоўваюцца, і прымаюць іншыя меры, якія выключаюць выхад жывёл за межы пашы.
У мэтах аховы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пагрозы распаўсюджвання небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл у межах пагранічнай паласы ўздоўж Дзяржаўнай граніцы ўсталёўваецца прафілактычная паласа шырынёй 100 метраў, забароненая для пашы і ўтрымання жывёлы.