З 1 сакавіка 2018 года атрымаць пропуск у пагранічную зону і паласу можна з дапамогай паслугі электроннай падачы заяў.
Да адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы электронную сістэму адносяцца:
Электронная падача заяў ажыццяўляецца з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (далей - ААІС).
Для падачы электроннай заявы неабходна зарэгістравацца на Адзіным партале электронных паслуг. Пералік паслуг у адпаведнасці з правамі карыстальніка адлюструецца ў яго асабістым кабінеце. Пасля выбару паслугі неабходна накіраваць анкету, запоўніўшы ўсе неабходныя палі. Паведамленне аб прыняцці заявы і анкеты ў працу, будуць перададзены карыстальніку на паказаную скрынку электроннай пошты, а таксама адлюстраваны ў асабістым кабінеце карыстальніка партала ААІС у раздзеле «Бягучыя паслугі».