Баннеры на главную бел

Афармляюць у ручным рэжыме: уезду ў Літву даводзіцца чакаць па 8 гадзін

26.03.2021

На граніцы Беларусі з Літвой з пачатку тыдня фіксуецца рост чэргаў. Гэта, у першую чаргу, выклікана збоем працы баз мытнага афармлення сумежнага боку, а таксама пачаткам рэканструкцыі пункта пропуску Мядзінінкай( Каменны Лог), які размешчаны на самым запатрабаваным кірунку.

Афармляюць у ручным рэжыме: уезду ў Літву даводзіцца чакаць па 8 гадзін

Калі ў сераду (24 сакавіка) выезду ў Літву ва ўсіх пунктах пропуску чакалі больш за паўтары тысячы грузавікоў, то ў ноч з чацвярга на пятніцу (25-26 сакавіка) іх колькасць узрасла практычна на 70%.

Сёння (26 сакавіка) па стане на 12: 00 выезду з Беларусі ў Літву чакае наступная колькасць грузавікоў:

Каменны Лог (Мядзінінкай) – 700;

Катлоўка (Лаварышкес) – 500;

Беняконі (Шальчынінкай) – 480;

Прывалка (Райгардас) - 280.

Беларускія пагранічнікі ўзмацнілі змены пагранічных нарадаў для паскарэння правядзення кантрольных працэдур. Варта адзначыць, што беларускія пункты пропуску традыцыйна ажыццяўляюць афармленне без запаволення і збояў, аднак на дадзены момант яны запоўненыя транспартам – кіроўцы ўжо аформленых фур чакаюць запуску ў сумежныя пункты пропуску каля 8 гадзін.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, беларускі бок накіраваў ноту ў Міністэрства замежных спраў Літвы аб магчымасці афармлення парожніх грузавікоў у Відзах (Твярячус)для зніжэння нагрузкі на пункты пропуску, якія функцыянуюць.