Баннеры на главную бел

Пагранічнікі падвялі вынікі навуковай дзейнасці

30.03.2021

30 сакавіка ў Інстытуце пагранічнай службы адбылося пасяджэнне калегіі Дзяржпагранкамітэта. Месца яе правядзення было выбрана не выпадкова, бо пагранічнікі надалі асаблівую ўвагу выніках навуковай дзейнасці і выканання праграмы фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Інстытута за 2016-2020 гады.

Пагранічнікі падвялі вынікі навуковай дзейнасці

У сваім ўступным слове Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо акцэнтаваў увагу на актуальнасці пасяджэння, якая выклікана неабходнасцю навуковага забеспячэння задач, што вырашаюцца органамі пагранічнай службы. Яна абумоўлена існуючымі і дынамічна зменлівымі рызыкамі, выклікамі і пагрозамі пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Таксама кіраўнік пагранічнага ведамства адзначыў, што задачы Інстытута па кірунку навуковай дзейнасці ў цэлым выкананы. Праведзена сур'ёзная работа не толькі па непасрэднаму выкананню мерапрыемстваў праграмы фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, але і ў межах станаўлення беларускай пагранічнай навукі. Разам з тым, кіраўнік пагранічнага ведамства дадаў, што зрабіць трэба яшчэ нямала.


Удзельнікі пасяджэння вызначылі і разгледзелі напрамкі навуковых даследаванняў, вынікі якіх будуць вызначаць дзейнасць частак і падраздзяленняў органаў пагранічнай службы на сучасным этапе і ў перспектыве, а таксама пытанні далейшага развіцця навуковай дзейнасці ў 2021-2025 гадах.