Баннеры на главную бел

Стрэльба, патроны, порах: пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з арсеналам зброі і боепрыпасаў

08.04.2021

7 красавіка ў г. Паставы Віцебскай вобласці ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы сумесна з супрацоўнікамі упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці затрымалі траіх грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў арганізацыі незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз беларуска-літоўскую граніцу.

Стрэльба, патроны, порах: пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з арсеналам зброі і боепрыпасаў

На гэты момант у дачыненні да затрыманых распачатыя крымінальныя справы за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную граніцу.

Падчас праведзеных ператрусаў па месцы жыхарства падазраваных знойдзены цэлы арсенал боепрыпасаў. Канфіскаваны прадмет, падобны на трацілавую шашку, 4 стрэльбы, 182 баявых і паляўнічых патрона рознага калібра, магазін ад аўтамата Калашнікава, больш за 250 капсуляў для паляўнічых патронаў, каля 400 гільзаў, больш за дзесятак куль да патронаў розных калібраў, 6 слоікаў з порахам, 15 ёмістасцяў з дробам, а таксама трохлітровы слоік з рэчывам зялёнага колеру, склад якога будзе вызначаны пасля экспертызы.

У цяперашні час праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх абставінаў незаконных дзеянняў затрыманых.