Баннеры на главную бел

Перад пунктам пропуску Новая Рудня арганізаваны рэверсіўны рух

09.04.2021

Сёння перад беларускім пунктам пропуску Новая Рудня (сумежны ўкраінскі – Выступовічы) пачынаюцца работы па замене дарожнага пакрыцця. У сувязі з гэтым грузавы транспарт будзе перасоўвацца толькі па адной паласе руху, што можа паўплываць на хуткасць перасячэння дзяржаўнай граніцы.

Перад пунктам пропуску Новая Рудня арганізаваны рэверсіўны рух

Рэкамендуем выконваць патрабаванні часовых дарожных знакаў, а таксама ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння беларуска-ўкраінскай граніцы.