Літоўскі бок прыняў прапанову аб аднаўленні працы пунктаў пропуску

З 12 красавіка на беларуска-літоўскай граніцы да функцыянальных пунктаў пропуску-Каменны Лог (Мядзінінкай), Катлоўка (Лаварышкес), Беняконі (Шальчынінкай) і Прывалка (Райгардас) - дададуцца яшчэ тры. Варта адзначыць, што ў іх будуць дзейнічаць пэўныя абмежаванні.
Перасячэнне беларуска-літоўскай граніцы адновіцца ў пунктах пропуску:
Відзы (Твярячус) – для перасячэння граніцы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, грузавымі парожнімі транспартнымі сродкамі і транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічная агульная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення у якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, незалежна ад іх дзяржаўнай прыналежнасці, а таксама для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання;
Лоша (Шумкас) - для перасячэння граніцы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічная агульная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, незалежна ад іх дзяржаўнай прыналежнасці, а таксама для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання;
Лынтупы (Папялякіс) – толькі для грузавікоў, якія перамяшчаюць буйнагабарытныя або цяжкія грузы, пры наяўнасці адпаведнага дазволу.
Нагадваем, што ў сувязі з эпідэмічным становішчам, выкліканым інфекцыяй СОVID-19, дзейнічаюць асаблівыя правілы перасячэння дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Рэкамендуем улічваць гэту інфармацыю пры планаванні замежных паездак.