Пагранічнікі дапамаглі літоўцу, які заблукаў, вярнуцца дадому

Мужчына знаходзіўся ў стомленым стане, не мог растлумачыць мэты і месца свайго знаходжання. Падчас разбору ўстаноўлена, што ён з'яўляецца 82-гадовым грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і пражывае ў вёсцы Янкунай Шальчынінкайскага раёна недалёка ад граніцы з Беларуссю.
У сілу сталага ўзросту іншаземец не зарыентаваўся на мясцовасці і трапіў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Пажылому чалавеку аказалі першую дапамогу. Затым устаноўленым парадкам у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам заблудаўшага жыхара сумежнай вёскі Янкунай перадалі літоўскім пагранічнікам.