Баннеры на главную бел

Змяненне заканадаўства: за незаконны ўвоз замежнікаў у Беларусь цяпер будуць адказваць не толькі юрыдычныя асобы

02.03.2021

З 1 сакавіка ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цяпер за незаконны ўвоз асоб у Беларусь (Артыкул 24.56 КаАП) будуць несці адказнасць яшчэ і фізічныя асобы. Штраф за такое парушэнне будзе дасягаць дваццаці базавых велічынь (580 рублёў). Да змяненняў у Кодэксе да адказнасці прыцягваліся толькі індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, напрыклад, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі.

Змяненне заканадаўства: за незаконны ўвоз замежнікаў у Беларусь цяпер будуць адказваць не толькі юрыдычныя асобы

Згодна з новаўвядзеннем, кіроўца павінен пераканацца ў законнасці ўезду ў Беларусь замежных пасажыраў або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за граніцай. Калі ж ён прывязе замежнікаў без неабходных дакументаў у пункт пропуску, то будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта правіла тычыцца і ўезду з Расеі.

Каб пазбегнуць праблем пры перасячэнні граніцы, перад уездам у Беларусь кіроўца павінен пераканацца, што ў пасажыраў-замежнікаў маюцца пашпарты, якія не пратэрмінованы і сапраўды належаць ім. Акрамя таго, гэтыя дакументы павінны быць прыдатнымі для перасячэння граніцы (пашпарт не павінен быць парваны, размаляваны, а ўсе запісы, друку і подпісы не павінны быць размытыя або сцёртыя).