Віншаванне Старшыні Дзяржпагранкамітэта з Міжнародным жаночым днём
Дарагія жанчыны! Ад імя кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!

Гэтае свята ўвасабляе сабой вялікую любоў, павагу і трапяткое стаўленне мужчын да выдатнай паловы чалавецтва.
У гэты дзень мы ад усёй душы выказваем удзячнасць нашым маці, жонкам, дочкам, калегам – усім тым, хто надае сэнс нашага жыцця і напаўняе яе яркімі фарбамі.Сёння жанчыны не толькі беражліва захоўваюць цяпло хатняга ачага, але і плённа працуюць ва ўсіх сферах дзейнасці. Прадстаўніцы выдатнай паловы чалавецтва добрасумленна служаць і працуюць у органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, уносяць уклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі дзяржавы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці-жонкам пагранічнікаў, якія падзяляюць з мужчынамі нягоды вайсковай службы.Нізкі паклон вам, салдацкія маці, за выхаванне сыноў-патрыётаў, якія праходзяць ваенную службу ў пагранічным ведамстве.
З святам, дарагія жанчыны!Хай цяпло гэтага цудоўнага дня заўсёды сагравае вашыя сэрцы.
Жадаю вам шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту, поспехаў у службе і працы на карысць Рэспублікі Беларусь.