Пагранічныя службы Беларусі і Расіі ўзгаднілі пытанні ўзаемадзеяння ў ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы
10 сакавіка адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта Беларусі і пагранічнай службы ФСБ Расіі па актуальных пытаннях у сферы пагранічнага супрацоўніцтва.

Пагранічныя службы Беларусі і Расіі ўзгаднілі пытанні ўзаемадзеяння ў ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы
Прадстаўнікі пагранічных ведамстваў узгаднілі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі на знешняй граніцы. Адначасова былі абмеркаваныя пытанні арганізацыі пропуску асоб на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы з трэціх краін ва ўмовах узаемнага прызнання віз.
У рамках сустрэчы бакі абмяняліся вопытам па напрамках аператыўна-службовай дзейнасці пагранічных ведамстваў, абмеркавалі становішча на дзяржаўнай граніцы і тэндэнцыі яе развіцця, рэалізацыю сумесных праектаў, праблемныя пытанні, якія аказваюць уплыў на стан пагранічнай бяспекі, супрацьстаянне розным выклікам, у тым ліку знешнім.