Баннеры на главную бел

Аляксандр Маркевіч абмеркаваў з афіцэрамі Дзяржпагранкамітэта вынікі Усебеларускага народнага сходу

10.03.2021

Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Маркевіч у сталіцы сустрэўся з афіцэрам-пагранічнікамі. На мерапрыемстве былі абмеркаваны ключавыя тэмы VI Усебеларускага народнага сходу: геапалітыка, нацыянальная бяспека і перспектывы развіцця сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Аляксандр Маркевіч абмеркаваў з афіцэрамі Дзяржпагранкамітэта вынікі Усебеларускага народнага сходу

- Сёння мы абмеркавалі ключавыя тэмы Усебеларускага народнага сходу. Неабходна адзначыць тое, што асноўная яго мэта – падвесці вынікі папярэдняга Усебеларускага дыялогу і вызначыць шляхі эвалюцыйнага развіцця нашага грамадства, нашай дзяржавы, нашай краіны, – падкрэсліў Аляксандр Маркевіч.

- На Усебеларускім сходзе была прынятая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і вызначаны напрамкі развіцця і эканамічнай, і палітычнай сістэм. Таму, як казаў класік, палітыка-гэта канцэнтраванае выражэнне эканомікі. Мы бачым тое, што ёсць магчымасці для далейшага развіцця нашага грамадства. Асноўнае заключаецца ў тым, што галоўная мэта гэтай праграмы – далейшае павышэнне дабрабыту нашай краіны, – падсумаваў дэпутат.