Баннеры на главную бел

Прапускная здольнасць знізіцца: у пункце пропуску Мядзінінкай пачынаецца рэканструкцыя

15.03.2021

З 22 сакавіка на беларуска - літоўскай граніцы ў пункце пропуску Мядзінінкай (сумежны беларускі – Каменны Лог) пачнуцца будаўнічыя і мантажныя работы па рэканструкцыі.

Прапускная здольнасць знізіцца: у пункце пропуску Мядзінінкай пачынаецца рэканструкцыя

Як паведамляе літоўскі бок, у сувязі з запланаванымі працамі ў Мядзінінкаі, у працэсе якіх паменшыцца колькасць палос для руху транспарту, прагназуецца зніжэнне прапускной здольнасці на 50%. Завяршэнне работ плануецца ў другім квартале 2023 года.
Варта адзначыць, што нават без рэканструкцыі літоўскі бок не выконвае нормы прапускной здольнасці на 100%, працягваючы ігнараваць дамоўленасці з беларускімі калегамі.
З пачатку года ва ўсіх пунктах пропуску на агульнай граніцы Беларусі і чатырох краін-суседак зафіксавана каля 140 пазаштатных сітуацый, большасць якіх уплывалі на хуткасць афармлення транспарту. Каля 50% такіх сітуацый прыйшліся менавіта на літоўскія пункты пропуску, і ва ўсіх выпадках прапускная здольнасць не выконвалася.
Сярод прычын нерытмічнага афармлення транспарту літоўскім бокам і, як следства, утварэння чэргаў на граніцы найбольш частымі застаюцца абнаўленне баз дадзеных мытні (пры «ручным» афармленні ў гадзіну праз граніцу праязджалі адна ці дзве фуры), збоі сістэм афармлення, праблемы з электрычнасцю і перадачай дадзеных, а таксама малалікасць супрацоўнікаў мытных змен літоўскіх пунктаў пропуску.
Паводле звестак графікаў чэргаў нашага інтэрнэт-партала выразна відаць, што ў сярэднім за апошнія чатыры тыдні чэргі перад пунктам пропуску Каменны Лог вар'іраваліся ад 160 да 300 грузавых аўтамабіляў. Улічваючы запланаванае зніжэнне прапускной здольнасці ў Мядзінінкае, сярэдняя колькасць грузавікоў у чарзе падвоіцца.
Беларускі бок зацікаўлены ў паскарэнні працэсу перасячэння граніцы на літоўскім напрамку і гатовая да супрацоўніцтва з літоўскімі калегамі, у тым ліку, улічваючы будучае зніжэнне прапускной здольнасці ў Мядзінінкае на гэтак доўгі тэрмін.
Рэкамендуем грузаперавозчыкам выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.