Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі злодзея, які хацеў схавацца ў Польшчы

19.03.2021

Інцыдэнт адбыўся 18 сакавіка ў пагранічнай зоне паблізу н. п. Бакуны Гродзенскага раёна. Пагранічны нарад спыніў маладога чалавека для праверкі дакументаў. Хлопец без ваганняў прад'явіў пашпарт, аднак яго спакойныя паводзіны не ўсыпілі пільнасць пагранічнікаў. Аказалася, што дакумент належыць зусім іншаму чалавеку.

Пагранічнікі затрымалі злодзея, які хацеў схавацца ў Польшчы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Як высветлілася, 20-гадовы жыхар Беларусі накіроўваўся ў Польшчу і планаваў перасекчы граніцу незаконна. Цікава тое, што малады чалавек адправіўся ў “падарожжа” без якіх-небудзь дакументаў, а пашпарт, які ён прад'явіў пагранічнікам, апынуўся ў яго па шчаслівым, як яму здавалася, супадзенні. Парушальнік прызнаўся, што па шляху да граніцы зайшоў у прыдарожную кавярню, дзе заўважыў пакінутую барсетку. "Уловам" раней судзімага за крадзеж апынуліся дарагая Бесправадная гарнітура і пашпарт.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Акрамя таго, за крадзеж яму пагражае і крымінальная адказнасць. Затрыманы перададзены супрацоўнікам органаў унутраных спраў.