Баннеры на главную БЕЛ

Калегія Дзяржаўнага пагранічнага камітэта правяла паседжанне па выніках 2020 года

19.02.2021

19 лютага адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на якім былі падведзены вынікі аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы за мінулы год і вызначаны прыярытэтныя кірункі на 2021 год.

Калегія Дзяржаўнага пагранічнага камітэта правяла паседжанне па выніках 2020 года

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі генерал-маёр Уладзімір Арчакоў, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу Уладзімір Арлоўскі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Савета Міністраў і ўзаемадзеючых структур.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо ў сваёй уступнай прамове агучыў, што забеспячэнне нацыянальнай бяспекі заставалася прыярытэтнай задачай для ўсёй сістэмы дзяржаўнага кіравання, і яе «пагранічны» кампанент не стаў выключэннем. «Нам удалося забяспечыць належны ўзровень пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і адэкватна, а галоўнае, без найменшага прамаруджання, рэагаваць на праблемы, якія ўзнікаюць на дзяржаўнай граніцы», – адзначыў кіраўнік ведамства.

Падчас абвяшчэння вынікаў дзейнасці пагранічнага ведамства было адзначана, што нарошчванне шчыльнасці аховы граніцы, а таксама пандэмія каранавіруснай інфекцыі прывялі да зніжэння актыўнасці асобных відаў супрацьпраўнай дзейнасці на граніцы. Пагранічнікамі самастойна і сумесна з іншымі ведамствамі ўскрыта 12 каналаў наркатрафіку. Выяўлена 45 асоб з прыкметамі дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці. Дзякуючы павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння з жыхарамі прыгранічча з удзелам насельніцтва затрымана 45% парушальнікаў заканадаўства. Працягнута праца па нарошчванні прыгранічнай інфраструктуры шляхам правядзення дэмаркацыі на беларуска-ўкраінскім участку дзяржаўнай граніцы, мадэрнізацыі і ўвядзенні ў эксплуатацыю новых падраздзяленняў, якія непасрэдна ахоўваюць граніцу. Іх абсталяванне сучаснымі тэхнічнымі сродкамі стала чарговым этапам стварэння «інтэлектуальнай граніцы». Сур'ёзная праца праведзена ў дачыненні да паляпшэння ўмоў службы і побыту пагранічнікаў.

Варта адзначыць, што ведамства надае вялікую ўвагу барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і недапушчэннем яе завозу ў Беларусь. Знаходзячыся на пярэднім рубяжы – у пунктах пропуску –пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі санітарна-каранцінных пунктаў вырашаюць задачы па выяўленні ў патоку асоб з прыкметамі небяспечнага захворвання, выдаюць патрабаванні аб самаізаляцыі тым, хто прыбывае ў Беларусь з краін «чырвонай зоны». У мінулым годзе праз граніцу прайшло каля 4 млн. транспартных сродкаў і 9 млн. асоб.

«Такім чынам, у 2020 годзе органамі пагранічнай службы рэалізаваны ўвесь спектр задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі», – падсумаваў Анатоль Лапо.

Сёлета пагранічнікі працягнуць павышаць эфектыўнасць аховы граніцы шляхам удасканалення інфраструктуры, будаўніцтва сігналізацыйных комплексаў і ўстаноўкі аўтаматызаваных пастоў тэхнічнага назірання для надзейнага кантролю ўчасткаў.

У фінальнай частцы пасяджэння адбылося ўзнагароджанне лепшай вайсковай часці органаў пагранічнай службы па выніках аператыўна-службовай і іншай дзейнасці ў 2020 годзе. Пераходзячы прыз быў уручаны начальніку Гомельскай пагранічнай групы палкоўніку Уладзіславу Бруеву.