Забыўся выкласці перад паездкай: на граніцы выяўлены патроны
Увечары 15 лютага ў пункце пропуску Махро агранічнікі з прымяненнем службовага сабакі выявілі тры патрона ў аўтамабілі «Renault». Са слоў уладальніка пасля палявання ён не выклаў боепрыпасы з транспартнага сродку. Кіроўца аўто – грамадзянін Украіны – накіроўваўся ў Беларусь.
Як мяркуецца, гэта патроны да гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы 16 калібру. Адзін з боепрыпасаў знаходзіўся пад падлогавым кілімком аўтамабіля, яшчэ два – у падлакотніку.
Па дадзеным інцыдэнце пачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Патроны канфіскаваны пінскімі пагранічнікамі для правядзення балістычнай экспертызы. Аўтамабіль змешчаны на стаянку часова затрыманага транспарту да заканчэння разбору.
Варта адзначыць, што кіроўца і пасажыры накіроўваліся ў Беларусь на пахаванне блізкага сваяка. Пагранічнікі ўвайшлі ў іх становішча і, у рамках заканадаўства, прапусцілі замежнікаў праз дзяржаўную граніцу.