Баннеры на главную бел

Хутка і камфортна: пагранічнікі працягваюць развіваць лічбавыя тэхналогіі

16.02.2021

У Беларусі завершана дзяржпраграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. У рамках яе рэалізацыі Дзяржаўны пагранічны камітэт правёў мадэрнізацыю па двух мерапрыемствах: «Стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы» і «Удасканаленне інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры інфармацыйных сістэм аховы граніцы і пагранічнага кантролю».

Хутка і камфортна: пагранічнікі працягваюць развіваць лічбавыя тэхналогіі

Дзякуючы першаму з іх аснашчаны і абсталяваны цэнтральны апарат пагранічнага ведамства і падраздзяленні пагранічнага кантролю.

Абнаўленне ў будучыні дазволіць пагранічнікам правадзіць ідэнтыфікацыю грамадзян Беларусі па біяметрычных пашпартах, ажыццяўляць адміністрацыйныя працэдуры і аказваць паслугі ў электронным выглядзе, у тым ліку па біяметрычных ID-картах, а таксама развіваць сістэму «электронных варот» для яе прымянення ў пунктах пропуску.

Вынікам другога мерапрыемства стала аснашчэнне 26 падраздзяленняў «зялёнай граніцы» сучаснай інфармацыйнай інфраструктурай.

Асноўная мэта правядзення абодвух мерапрыемстваў – павышэнне камфорту грамадзян, якія перасякаюць граніцу, і гасцей беларускага прыгранічча. Яе дасягненне магчыма дзякуючы нарошчванню тэхнічнага патэнцыялу для рэалізацыі функцый інтэграванага кіравання дзяржграніцай і стварэння ўмоў для аптымізацыі кантрольных працэдур у пагранічнай сферы. Усё гэта, у сваю чаргу, паспрыяе росту транзітнай і турыстычнай прывабнасці нашай краіны.