Баннеры на главную бел

Пагранічнікі ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2021

15 лютага ва ўсіх частцях органаў пагранслужбы прайшлі мітынгі, сустрэчы з ветэранамі і сваякамі загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. На Востраве мужнасці і смутку ў Мінску адбылося ўрачыста-жалобнае мерапрыемства, прысвечанае 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Пагранічнікі ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дэлегацыю пагранічникаў узначаліў Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо.

– Для нас гэта трагічная і памятная дата. Вельмі важна памятаць тых, хто не вярнуўся з той вайны, шанаваць іх памяць. Трэба ведаць, якой цаной даецца мір, – адзначыў кіраўнік пагранічнага ведамства.

Да падножжа помніка «Сынам Айчыны, якія загінулі за яго граніцамі» мемарыяльнага комплексу «Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, загінулым у Афганістане», а таксама да ўстаноўленага тут у 2016 годзе памятнага каменю воінам-пагранічнікам усклалі вянкі і кветкі ад дзеючых пагранічнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сем'яў – усіх тых, хто раней стаяў на абароне рубяжоў Радзімы.

У гэты памятны дзень ваеннаслужачыя і сваякі воінаў-інтэрнацыяналістаў наведалі месцы пахавання загінуўшых воінаў-удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.

Пагранвойскі правялі 1113 аперацый на тэрыторыі Афганістана. Загінулі 576 пагранічникаў, з іх 34 пагранічніка-беларуса і выхадца з Беларусі.

Пры выкананні баявых задач вартавыя рубяжоў нязменна праяўлялі ўзаемавыручку, мужнасць і гераізм. Больш за 21000 пагранічникаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Сучаснае пакаленне беларускіх пагранічнікаў сёння захоўвае вернасць гістарычнаму подзвігу сваіх папярэднікаў, паспяхова выконвае задачы па ахове граніцы, забяспечвае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, прыкладвае ўсе сілы для фарміравання ў падрастаючага пакалення высокіх маральных якасцяў грамадзяніна і патрыёта.