У пункце пропуску Беняконі часова прыпынены пропуск асоб і транспартных сродкаў
Паводле інфармацыі сумежнага боку, з 10.00 да 15.00 у міжнародным пункце пропуску Шальчынінкай (на беларускім баку - Беняконі) праводзяцца рамонтныя работы па энергазабеспячэнні. У сувязі з гэтым часова прыпынены пропуск асоб і транспартных сродкаў. Рэкамендуем улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездкі.
