Баннеры на главную бел

Афрыканца з чужым пашпартам затрымалі ў мінскім аэрапорце

15.12.2020

14 снежня ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт "Мінск" падчас афармлення рэйса са Стамбула адзін з пасажыраў прад'явіў французскі пашпарт. Аднак пасля ідэнтыфікацыі асобы ў пагранічнікаў узніклі пытанні па нагоды прыналежнасці дакумента яго прад'яўніка. Спецыяльная праверка пацвердзіла, што мужчына падаў чужы пашпарт.

Афрыканца з чужым пашпартам затрымалі ў мінскім аэрапорце

Як высветлілася, іншаземец прыляцеў у Менск атрымліваць вышэйшую адукацыю. Пры сабе ў яго былі асабістыя рэчы і запрашэнне на вучобу ў БДУІР, аднак у дакуменце ад ВНУ былі пазначаныя звесткі не грамадзяніна Францыі, а жыхара Конга. Пазней пагранічнікі выявілі ў замежніка і копію гэтага пашпарта.

"Падарожніка" прыцягнулі да адказнасці за наўмыснае незаконнае парушэнне граніцы. Яму пагражаюць штраф і дэпартацыя.