Перарваны палёт: лідскія пагранічнікі спынілі спробу парушэння граніцы беспілотнікам
На мінулым тыдні пагранічнікі заставы "Доцішкі" паблізу дзяржаўнай граніцы абясшкодзілі квадракоптар.

З дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў аховы граніцы вайскоўцы не далі гаспадару лятальнага апарата ўвасобіць у жыццё супрацьпраўны намер. Варта адзначыць, што квадракоптар апынуўся з канструктыўнымі дапрацоўкамі. З іх дапамогай ён здольны падымаць і дыстанцыйна скідаць розныя прадметы.
За парушэнне пагранічнага рэжыму ў дачыненні да аператара беспілотніка пачаты адміністрацыйны працэс, праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.
Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем, валоданнем і (або) утрыманнем лятальных апаратаў у пагранічнай паласе не дапускаецца. Выкарыстоўваць у пагранічнай зоне дазволена зарэгістраваныя лятальныя апараты і толькі пасля паведамлення супрацоўнікаў бліжэйшага падраздзялення органаў пагранічнай службы.