Баннеры на главную бел

Старшыня Дзяржпагранкамітэта павіншаваў пагранічнікаў з Новым годам і Раством Хрыстовым

30.12.2020

Паважаныя пагранічнікі! Сардэчна віншую Вас, Вашых родных і блізкіх з надыходзячым 2021 годам і Раством Хрыстовым!

Старшыня Дзяржпагранкамітэта павіншаваў пагранічнікаў з Новым годам і Раством Хрыстовым

Вайскоўцы і грамадзянскі персанал нашага ведамства на працягу ўсяго года паспяхова выконвалі пастаўленыя задачы, зноў пацвярджаючы свой прафесіяналізм і адказны падыход да справы – гарантавання пагранічнай бяспекі Беларусі.

У 2020 годзе мы працягнулі нарошчванне інфраструктуры і ўдасканаленне тэхнічнага абсталявання падраздзяленняў, узмацніўшы надзейнасць і эфектыўнасць выканання сваёй першараднай задачы-аховы дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя пажаданні ў надыходзячым годзе моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і паспяховай службы на карысць беларускага народа!

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

генерал-лейтэнант Анатоль Лапо