Баннеры на главную бел

Пагранічнікі працягваюць лібералізацыю пытанняў знаходжання грамадзян у пагранзоне і пагранпаласе

05.01.2021

1 студзеня 2021 года ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. №72-З «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь " адменена дзяржпошліна для тых, хто наведвае пагранічную паласу.

Пагранічнікі працягваюць лібералізацыю пытанняў знаходжання грамадзян у пагранзоне і пагранпаласе

Нагадаем, што Дзяржпагранкамітэт планамерна вылучае ініцыятывы па спрашчэнні ўмоў знаходжання ў прыграніччы. Так, у 2017 годзе адменена дзяржаўная пошліна за знаходжанне ў пагранічнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. А ў 2019 годзе адменена дзяржаўная пошліна за выдачу пропускаў у пагранічную зону для замежнікаў.

Гэтыя меры дапамагаюць спрасціць парадак знаходжання грамадзян у пагранічнай зоне і пагранічнай паласе, а таксама павышаюць турыстычную прывабнасць аб'ектаў, размешчаных у прыграніччы, і ствараюць камфортныя ўмовы для паўсядзённай жыццядзейнасці законапаслухмяных грамадзян.