Два ў адным: турчанка з падробленым пашпартам затрыманая ў аэрапорце
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 студзеня. 25-гадовая грамадзянка Турцыі прыляцела ў Мінск з украінскай сталіцы. Вокладка яе дакумента была не зусім звычайнай, што і прыцягнула ўвагу пагранічнікаў.
Для афармлення дзяўчына падала нацыянальны пашпарт грамадзяніна Турцыі. Аднак аказалася, што вокладка зусім ад іншага дакумента - яе запазычылі з турэцкага службовага пашпарта.
Справа ў тым, што праз нашу краіну дзяўчына накіроўвалася ў Чэхію, а менавіта службовы пашпарт Турцыі дае права яго ўладальніку перасякаць граніцы краін ЕС без візы.
Цяпер затрыманая прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне граніцы. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента ёй пагражае крымінальная адказнасць, прадугледжаная ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў абмежавання волі.