Няўдалае працаўладкаванне: на граніцы з Украінай затрыманы парушальнік
13 студзеня мазырскія пагранічнікі затрымалі парушальніка, які спрабаваў незаконна трапіць у Беларусь з Украіны. Вайскоўцы заставы "Падгалле" выявілі грамадзяніна Украіны 1967 года нараджэння ў н.п. Мядзведнае Ельскага раёна Гомельскай вобласці.
Матывам парушэння граніцы жыхара суседняй краіны апынуўся пошук працы ў Беларусі.
Правапарушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне правілаў знаходжання. Вынікам яго незаконнага "падарожжа" сталі дэпартацыя і забарона ўезду ў нашу краіну на два гады.