Спынены канал нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза
14 студзеня ў Гродзенскім раёне побач з населеным пунктам Запур'е ў кіламетры ад дзяржаўнай граніцы затрыманыя чатыры грамадзяніна Ірака. Маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 29 гадоў спрабавалі незаконна трапіць у Літву.
У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржграніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з Беларусі тэрмінам на пяць гадоў. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі дадзенага канала незаконнай міграцыі.