Баннеры на главную БЕЛ

У магістратуры Інстытута адбыўся 14 выпуск

22.01.2021

21 студзеня ў Інстытуце пагранічнай службы адбыўся 14 выпуск слухачоў магістратуры. Чарговыя 8 афіцэраў, паспяхова абараніўшы магістарскія працы, у хуткім часе прыступяць да выканання задач па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на больш высокіх і адказных пасадах.

У магістратуры Інстытута адбыўся 14 выпуск

Выпускнікі магістратуры на працягу паўтара года ўдасканальвалі свае веды па найбольш запатрабаваных для іх новых пасад прадметах навучання, такім як кіраванне органамі пагранічнай службы, тактыка пагранічнай службы, аператыўная дзейнасць, ідэалагічная праца. Найлепшых вынікаў па выніку навучання ў магістратуры Інстытута пагранічнай службы дасягнулі падпалкоўнікі Ігар Пальчэўскі, Аляксандр Летуновіч і маёр Марэк Сташулёнак.

Дыпломы і нагрудныя знакі аб заканчэнні магістратуры ім уручыў намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Печань. Словы пажадання ад пагранічнікаў старэйшага пакалення выказаў палкоўнік у адстаўцы Валянцін Качурынскі. Вітальныя адрасы і памятныя падарункі ад афіцэрскага сходу Інстытута ўручыў начальнік Інстытута пагранслужбы генерал-маёр Сяргей Жылінскі.


Па завяршэнні мерапрыемства выпускнікі магістратуры даведаліся іх далейшыя месцы службы ад начальніка ўпраўлення кадраў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандра Макарэвіча.

Сваё музычнае віншаванне выпускнікам паднёс заслужаны артыст Беларусі Алег Сямёнаў у суправаджэнні аркестра Інстытута пагранічнай службы.

Зараз афіцэры адправяцца ў тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы, дзе іх чакае цікавая служба на карысць нашай краіны.