Баннеры на главную бел

"Ішоў да дзяўчыны ў Беларусь": гродзенскiя пагранічнікі затрымалі парушальніка

02.02.2021

31 студзеня пагранічным нарадам заставы "Тушэмля" была выяўленая дарожка слядоў аднаго чалавека, якая вяла з Польшчы ў Беларусь. Да месца выяўлення слядоў выехала трывожная група. Неўзабаве ў 200 метрах ад граніцы быў затрыманы невядомы.

"Ішоў да дзяўчыны ў Беларусь": гродзенскiя пагранічнікі затрымалі парушальніка

Парушальнікам апынуўся 19-гадовы малады чалавек, які на правапарушэнне ішоў свядома. Падрыхтаваўся таксама грунтоўна: пры сабе ён меў 3 мабільныя тэлефоны, палатку, компас, газавы балончык, рэчы і прадукты харчавання. Хлопец расказаў пагранічнікам, што сам ён грамадзянін Украіны, а адважыўся парушыць граніцу, каб наведаць дзяўчыну, якая жыве ў Беларусі.

Затрыманы дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. Пачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне правілаў знаходжання. Парушальніку пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь да 5 гадоў.