Баннеры на главную бел

Пагранічнікамі фіксуюцца неаднаразовыя спробы перамяшчэння праз граніцу наркотыкаў

12.11.2020

Чацвёрты квартал толькі пачаўся, а на ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы ў пункце пропуску Прывалка спынена ўжо некалькі спроб перамяшчэння праз граніцу наркатычных сродкаў.

Пагранічнікамі фіксуюцца неаднаразовыя спробы перамяшчэння праз граніцу наркотыкаў

Ва ўсіх выпадках наркотыкі былі выяўленыя ў транспартных сродках, што перамяшчаюцца праз граніцу на аўтавозах. Гэтыя аўтамабілі, як правіла, былі набыты ў ЗША, Канадзе альбо краінах Заходняй Еўропы і перавозіліся транзітам праз Беларусь ва Украіну. Кіроўцы аўтавозаў не з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, а фірмы, якія ажыццяўляюць такі від дзейнасці, маюць замежную рэгістрацыю.

Органамі дазнання Гродзенскай пагрангрупы распачаты дзве крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў са штрафам альбо без яго. Па астатніх фактах праводзяцца праверкі ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі.

Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць перавозку транспартных сродкаў праз граніцу, на неабходнасць стараннага агляду і дагляду аўтамабіляў, якія перавозяцца, бо такія аўтамабілі, як правіла, не праходзяць перадпродажную падрыхтоўку, а салон не прыбіраецца ад смецця і старонніх рэчаў.