Баннеры на главную бел

Увазе перавозчыкаў, якія выязджаюць у Літву: у пункце пропуску Мядзінінкай адзначаюцца праблемы з афармленнем

14.11.2020


фото 15min.lt
фото 15min.lt

Паводле інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, з 12.30 14 лістапада ў літоўскім пункце пропуску Мядзінінкай (сумежны беларускі – Каменны Лог) адзначаюцца праблемы з працай базы дадзеных сістэмы мытнага афармлення.

У сувязі з гэтым замедлена афармленне ўязджаючага у Літву грузавога транспарту. У цяперашні час яно праводзіцца ў ручным рэжыме. Паводле інфармацыі літоўскага боку такі рэжым працы захаваецца да 12.00 15 лістапада.

Рэкамендуем перавозчыкам сачыць за становішчам у пункце пропуску на партале Дзяржпагранкамітэта. Пры неабходнасці выбірайце найбліжэйшыя пункты пропуску Катлоўка і Беняконі.