Баннеры на главную бел

Чарговы раз у аўтавозе: на граніцы з Літвой канфіскаваны патроны

26.11.2020

У пункце пропуску Каменны Лог смаргонскія пагранічнікі спынілі ўвоз у нашу краіну больш трох дзесяткаў патронаў.

Чарговы раз у аўтавозе: на граніцы з Літвой канфіскаваны патроны

З пачатку месяца гэта ўжо не першая спроба нелегальнага перамяшчэння забароненых прадметаў з Літвы на аўтавозе. Раніцай 25 лістапада пры аглядзе прычэпа-платформы грузавіка Scania, які перавозіў легкавыя аўто, службовая сабака паказала на Jeep. Дзякуючы востраму нюху аўчаркі пад заднім сядзеннем пазадарожніка былі выяўленыя 34 патроны калібра 9 мм.

Іншамарка затрымана і пакінута ў пункце пропуску, а боепрыпасы канфіскаваны для правядзення экспертызы. Пачата праверка ў межах Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.