Баннеры на главную бел

У Лоеве прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Мікалая Суханава

17.10.2020


15 кастрычніка 2020 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Мікалая Суханава. Два гады таму назад яго імя прысвоена 3-й заставе пагранічнай камендатуры "Лоеў" Гомельскай пагранічнай групы.

У гонар юбілею героя 17 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Лоеў прайшло ўскладанне вянкоў і кветак памятнаму знаку, прысвечанаму Герою Савецкага Саюза Мікалаю Сушанаву, водны парад гомельскіх пагранічнікаў, а таксама святочны канцэрт.

Таксама пагранічнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных вызваленню Лоеўскага раёна ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў і 515 - годдзю горада.