Баннеры на главную бел

Сучасная тэхніка супраць БЛА: на беларуска-польскай граніцы затрыманы гексакоптэр з цыгарэтамі

26.10.2020

Беларускія пагранічнікі паспяхова працягваюць выпрабаванні сучасных радыёэлектронных сродкаў барацьбы з беспілотнікамі, якія выкарыстоўваюць для супрацьпраўнай дзейнасці на граніцы. Вайскоўцы Брэсцкай і Гродзенскай пагрангруп ужо на практыцы ўпэўніліся ў эфектыўнасці і шырокім спектры магчымасцяў прыбораў процідзеяння.

Сучасная тэхніка супраць БЛА: на беларуска-польскай граніцы затрыманы гексакоптэр з цыгарэтамі

Сучасная тэхніка супраць БЛА: на беларуска-польскай граніцы затрыманы гексакоптэр з цыгарэтамі

Інцыдэнт, які адбыўся 23 кастрычніка, стаў чарговым прыкладам паспяховага прымянення радыёэлектронных сродкаў барацьбы. Пагранічнікі заставы "Знаменка" Брэсцкай пагранічнай групы з дапамогай радыёэлектроннай стрэльбы "Навальніца-Р2" беларускай вытворчасці нейтралізавалі гексакоптэр, які выкарыстоўваўся для перакідання падакцызнага тавару праз беларуска-польскі ўчастак граніцы.

Абагульніўшы паспяховыя вынікі доследнай эксплуатацыі, у пагранічным ведамстве разглядаюць пытанне аб пастаўцы на ўзбраенне айчынных узораў радыёэлектронных сродкаў барацьбы з беспілотнікамі-парушальнікамі.

Таксама чытайце нас у Telegram-канале і ў сацыяльных сетках пагранічнага ведамства.