Аб часовых абмежаваннях у пунктах пропуску
У сувязі з эпідэмічным становішчам у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фізічных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Аб часовых абмежаваннях у пунктах пропуску
Не падпадаюць пад абмежаванні:
- супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі;
- кіроўцы транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак;
- члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнароднага чыгуначнага паведамлення.
Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.